Грамадства5656

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?

У 2022 годзе стала вядома, што аб'яднанне былых сілавікоў «Байпол» атрымала доступ да архіву КДБ аб савецкіх рэпрэсіях у Беларусі. Пасля раздзялення арганізацыі на дзве база перайшла да новастворанага «Белпола». Яе прадстаўнік Уладзімір Жыгар расказаў, як цяпер ідзе апрацоўка інфармацыі.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў Мінску. Фота: Наша Ніва

«Пасля рэформы 2023 года (аб падзяленні на «Белпол» і «Байпол» — НН) архіў застаўся ў нас, і мы яго перадалі адной арганізацыі для аналізу. Ну і там усё застопарылася. Як звычайна, не хапае рэсурсаў», — сказаў Уладзімір Жыгар «Нашай Ніве».

Сам «Белпол» таксама не можа заняцца апрацоўкай файла, бо мае шмат іншай працы. Некалькі месяцаў таму працу па кірунку вырашылі аднавіць, але пакуль «Белпол» не можа сказаць, ці гэта ўдасца.

Жыгар таксама адзначыў, што не можа агучыць назву арганізацыі, якая займалася апрацоўкай базы.

У 2022 годзе ў распараджэнні «Байпола» аказаўся алічбаваны архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. У ім — тысячы і тысячы прозвішчаў, але дакладная лічба публічна не называлася.

У 2023 годзе «Байпол» раскалоўся на дзве часткі: пад старой назвай засталіся працаваць Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў, а Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар і некаторыя іншыя былыя сілавікі пачалі працаваць пад новым брэндам «Белпол».

Каментары56

  • Так
    17.06.2025
    Падтрымліваю, трэба выкласці ў адкрыты доступ. Ці хто саромеецца што бацькоў не с таго боку людзі ўбачаць?
  • шкада што змарнаваныя тры гады...
    17.06.2025
    вось яшчэ адное сьведчаньне, што ў беларусаў замнога "бульбасрачу" замест руплівай працы -- зашмат увагі розным хэйтэрам, якія жаруць нашую энэргію і наш час. З гэтага і бракуе рэсурсаў (і людзей, і фінансаў) на сапраўды важныя справы.
  • Адчыніце архіў для ўсіх беларусаў
    17.06.2025
    2022 годзе ў распараджэнні «Байпола» аказаўся алічбаваны архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. У ім — тысячы і тысячы прозвішчаў, але дакладная лічба публічна не называлася.///
    Прабачце, але ў Беларусі амаль у кожнай сям'і ёсць рэпрэсаваныя!!!
    Акрамя сем'яў нквдшнікаў.
    Выкладайце архіў для ўсіх у адкрыты доступ!
    Самі прааналізуем і знойдзем сваіх блізкіх, якіх знішчыла расейска-савецка-камуністычна-нквдшная ўлада.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць