Грамадства1111

Месяц таму забілі Аляксандра Тарайкоўскага. Крымінальную справу ўсё яшчэ не завялі

10 жніўня на вуліцы Прытыцкага быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — 34-гадовы ўдзельнік акцыі пратэсту.

Прайшоў роўна месяц са дня яго смерці. Крымінальнай справы ўсё яшчэ няма: адпаведна, няма і падазраванага ў забойстве мужчыны.

Увечары 10 жніўня Тарайкоўскі далучыўся да акцыі пратэсту ля метро «Пушкінская». Там сабралося некалькі тысяч чалавек, сілавікі кідалі гранаты, стралялі, але людзі не разыходзіліся. Каля апоўначы МУС апублікавала афіцыйную заяву: «У ходзе масавых беспарадкаў у Мінску на вул. Прытыцкага, натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўленую выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яно выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём».

Таксама міліцыя падкрэсліла: мужчына раней быў судзімы за забойства, гэта з радасцю падхапілі дзяржвыданні.

Асоба загінулага стала вядомая журналістам толькі праз некалькі дзён. Жонка Тарайкоўскага распавяла, што ніякіх слядоў выбуху на целе няма, але прысутнічае рана на грудзях. А пазней з’явілася адразу некалькі відэазапісаў, на якіх відаць, як Аляксандр з пустымі рукамі ідзе ў бок сілавікоў. Ён нічога не кідае, у яго руках нічога не выбухоўвае — у Тарайкоўскага з блізкай адлегласці страляе адзін з сілавікоў. Пасля стрэлу акрываўлены мужчына падае.

На месцы гібелі Тарайкоўскага з’явіўся стыхійны мемарыял: людзі нясуць кветкі амаль кожны дзень. Улады змагаюцца з мемарыялам, прыбіраюць кветкі, вялікі надпіс «Не забудзем» то засыпаюць пяском, то зафарбоўваюць, але і кветкі, і надпіс з’яўляюцца зноў.

Пасля з’яўлення відэа ніякіх афіцыйных заяў па справе аб смерці Тарайкоўскага не паступала. Міліцыя амаль штодня расказвае пра аператыўнае затрыманне чарговых «удзельнікаў масавых беспарадкаў», але што з забойцамі Тарайкоўскага ці Шутава чамусьці ніхто не кажа.

Следчы камітэт паведаміў, што крымінальную справу пакуль што не завялі.

«Правядзенне праверкі працягваецца. Высвятляюцца абставіны, вывучаюцца відэазапісы, апытваюцца сведкі», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Гарлінская, афіцыйны прадстаўнік СК па Мінску.

Пакуль не заведзеная справа — адпаведна, няма і падазраванага. Хутчэй за ўсё, сілавік, які страляў, працягвае працаваць. Можа, якраз сёння ён затрымлівае дзяўчат у цэнтры, зрывае сцяг у спальным раёне ці ахоўвае чарговы замаляваны мурал, гледзячы вам у вочы з-пад чорнай маскі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць