Свет44

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў

У анексаваным Расіяй Крыме ў следчым ізалятары памерла выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца мясцовай моўнай школы «Прафесіянал» Аляксандра Казаравіцкая (Калеснікава). Пра яе смерць паведаміла адміністрацыя навучальнай установы, заявіўшы, што жанчыну «забіла Расія», піша выданне «Медуза».

Аляксандра Казаравіцкая. Фота з сацыяльных сетак

Улетку 2026 года Казаравіцкая прыехала ў Севастопаль, каб дапамагчы бацькам, якія там жылі, прадаць кватэру і пераехаць у Турцыю. Там яна сама разам з мужам жыла апошнім часам.

Падчас знаходжання ў Крыме жанчыну затрымалі. Па словах яе калег, падставай стала знойдзеная перапіска з валанцёрам, якая вялася яшчэ з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Пасля затрымання выкладчыцу на тры месяцы змясцілі ў адзіночную камеру следчага ізалятара, дзе яна чакала суда. Паводле звестак яе калег, расійскія ўлады назвалі прычынай смерці самагубства.

Журналісты і праваабаронцы мяркуюць, што Казаравіцкая памерла ў адным з двух следчых ізалятараў Сімферопаля. Жанчыне было 44 гады, у яе засталіся муж і дачка.

Каментары4

  • Ф
    05.11.2026
    Хутчэй трэба з Пуціным дамаўляцца і здымаць з яго санкцыі!
  • дзеля нас Незалежнасць павінна быць заўсёды на 1м месцы
    05.11.2026
    Вольга, вось чаму дзеля нас Незалежнасць павінна быць заўсёды на 1м месцы
  • ў нас 97% супраць вайны
    05.11.2026
    Ф, не наша вайна, ў нас 97% супраць вайны , таму санкцыі на РБ згодна ААН крымінальныя . А санкцыі на арду застануцца пакуль арда існуе ў імперскіх межах

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць