Улада

Ці прызнаюць Фядуту, Кастусёва і Зянковіча палітвязнямі? Тлумачыць праваабаронца

Ужо чатыры тыдні за кратамі знаходзяцца адвакат з ЗША Юрась Зянковіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Усе яны з’яўляюцца абвінавачанымі па крымінальным артыкуле 357 «Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Палітыкам пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Калаж радыё «Свабода».

«Наша Ніва» спытала ў прадстаўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча, ці атрымаюць Зянковіч, Фядута і Кастусёў статус палітычных вязняў.

«Вельмі цяжка рабіць нейкія высновы, бо ўся інфармацыя, якую мы ведаем, мы маем з дзяржаўнага тэлебачання, іншага няма. Мы ведаем, што затрыманыя чатыры чалавекі (чацвёртая — Вольга Галубовіч, супрацоўніца мінскага офіса Юрася Зянковіча — «НН»), яны знаходзяцца ў СІЗА, трое нібыта прызналі сваю віну і супрацоўнічаюць са следствам. Пра ўсё гэта кажа КДБ.

Ведаем таксама, што казаў Лукашэнка. Маўляў, генерал быў несапраўдным, яго сыграў нейкі афіцэр. Усё астатняе — гэта інфармацыйная накручванне, пачынаючы ад Байдэна, скончваючы джыпамі, якія павінны былі прарвацца з Літвы.

Давайце разважаць са складу артыкула 357. У выпадку «змовы» злачынства лічыцца скончаным у момант таемнага пагаднення аб захопе ўлады паміж двума ці больш асобамі. Зусім неабавязкова, каб гэта былі асобы, што маюць нейкія ўладныя паўнамоцтвы. Калі б гэта ўсё скончвалася толькі размовамі ў зуме, без кантактаў з іншымі асобамі, то можна было казаць: ці мала хто пра што размаўляе і спаборнічае ў дасціпнасці?

Але ўсё ж кантакты з «вайскоўцамі», напэўна, былі. Верагодна, што яны сапраўды маглі перадаваць камусьці нейкія грошы. Быў зроблены шэраг дзеянняў, а завяршальны этап — сустрэча ў Маскве, дзе былі дамоўленасці аб дзеяннях.

Можна весці гаворку аб «правакацыі злачынства», але гэта складаная тэма. Вядома, што следчыя выкарыстоўваюць такія метады ў сваёй працы, як, скажам, «кантрольная закупка» ў наркагандлі. І сусветная практыка кажа, што спецслужбы, паліцыя такія метады могуць выкарыстоўваць. Але яны не могуць граць актыўную ролю. Адна сітуацыя, калі гэтыя кантакты шукалі абвінавачаныя, і зусім іншая — калі нібыта «генералы».

Для нас, праваабаронцаў, важны момант, ці сапраўды яны планавалі такія дзеянні, як «ліквідацыя прэзідэнта». Мы ні ў якім разе не падтрымліваем палітычны гвалт, незалежна ад таго, хто супраць каго. Пытанне, ці прызнаюць абвінавачаныя сваю віну добраахвотна, ці пад ціскам пэўных абставін?

Трэба нагадаць, што гэта не першая справа аб «змове, накіраванай на захоп улады». Чамусьці нашы органы забыліся пра Каардынацыйную раду, але там значна прасцей, бо Рада дзейнічала публічна. Яны прапаноўвалі ўладам перамовы, а не неканстытуцыйны захоп.

Ясна, што гэта была распрацоўка, спецаперацыя. Усё гэта фіксавалася, усе перадачы. Я вельмі здзіўлены некаторымі персанажамі, якія туды ўпісаліся. Мабыць, прысутнічала нейкая наіўнасць.

Пакуль не стаіць пытанне аб прызнанні затрыманых палітвязнямі. Найперш гаворка пра мэты. Ці сапраўды яны гаварылі пра фізічную ліквідацыю кіраўніка краіны? Пакуль мы можам гаварыць, што факт змовы відавочна ёсць.

З таго, што паказалі па ТБ, не да канца зразумелая роля Рыгора Кастусёва. Магчыма, ён мог быць неабазнаны ў гэтых планах. Калі ён не ведаў пра дзеянні і планы, то віны тут няма».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА3

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні10

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА8

Цыклон «Вілья» прынясе ў Беларусь штармавы вецер і моцныя дажджы2

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць