Ежа

Харчовая дабаўка Е171, якая ёсць у жуйках, больш не лічыцца бяспечнай

Да такой высновы прыйшло Еўрапейскае агенцтва па бяспецы прадуктаў харчавання (EFSA).

Фота Depositphotos.com

EFSA абнавіла сваю ацэнку бяспекі харчовай дабаўкі Е171 (дыяксід тытану). Еўрапейскі рэгулятар сцвярджае, што гэту дабаўку больш нельга лічыць бяспечнай, калі яна выкарыстоўваецца ў ежы.

Е171 — гэта белы харчовы фарбавальнік, які надае ежы прыцягальны выгляд. Гэтую дабаўку таксама выкарыстоўваюць у леках, касметыцы і фарбах. Е171 часта выкарыстоўваецца ў жуйках, а таксама соусах, булёнах і іншых прадуктах, каб надаць ім патрэбны колер. Е171 ёсць і ў крэмах ад сонца, паперы, белым мыле і ў многіх іншых прадметах белага колеру.

Высновы EFSA датычацца толькі харчовых прадуктаў. Усімі іншымі прадметамі, якія маюць у складзе Е171, карыстацца бяспечна.

Шкода ад пераральнага ўжывання Е171 даследчыкі пакуль не даказалі, але яны больш не могуць гарантаваць бяспеку гэтай дабаўкі для арганізма. EFSA прааналізавала ўсе даступныя навуковыя звесткі і цяпер не выключае, што дабаўка можа быць генатаксічнай, таму яна не можа разглядацца бяспечнай у ежы.

Апошнія агляд Е171 еўрапейскі рэгулятар праводзіў у 2016 годзе. Тады даследчыкі прыйшлі да высновы, што дабаўка бяспечная, але заставаліся прабелы ў яе вывучэнні. За апошнія гады дадалося больш звестак, якія сведчаць пра магчымы адмоўны ўплыў Е171 на здароўе.

Даследчыкі выявілі, што Е171 можа быць генатаксічным. Гэта значыць, што дабаўка можа шкодзіць ДНК, што патэнцыйна можа прывесці да мутацый і анкалагічных захворванняў. Ёсць даследаванні, дзе на мышах было паказана, як наначасціцы TiO₂ могуць мець такі адмоўны ўплыў. Аднак навукоўцы не высветлілі, чаму гэта адбываецца, а ў некаторых іншых даследаваннях такога пашкоджання клетак не было.

Таму дакладнага механізма генатаксічнасці Е171 няма, але выключыць яе наяўнасць навукоўцы не могуць. Гэта значыць, што дапушчальнае дзённае ўжыванне Е171 не можа быць вызначана.

Е171 пакуль не забароненая, але ёсць імавернасць, што высновы новага даклада абумовяць забарону гэтай дабаўкі ў будучыні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ3

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля2

Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод атрымала прапанову рукі і сэрца на беразе Атлантычнага акіяну. Але пабрацца шлюбам пакуль не можа41

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць