Андрэй Расінскі. Кадры2121

Галюцынацыі і гераічная абарона Магілёва

Пра стужку «Дняпроўскі рубеж» піша Андрэй Расінскі.

posterДняпроўскі рубеж (Днепровский рубеж)
Беларусь, 2009, каляровы, 135 хв (2 серыі)
Рэжысёр: Дзяніс Скварцоў
Ролі выконваюць: Ігар Сігаў, Ксенія Князева, Анатоль Кот, Ганна Гаршкова, Мікалай Козак
Жанр: Ваенная драма паводле сцэнару Аляксея Дударава
Адзнака: па-за межамі крытыкі

Камандзір дывізіі (Ігар Сігаў), якому выбілі зубы ў НКУС - і які трызніць чорна-белаю хронікай - адпраўляецца ў першыя дні вайны на Дняпроўскі рубеж, каб спыніць фашыстаў. У генерала ўпотайкі закаханая медсясцёрка (Ксенія Князева), якая пакутуе на галюцынацыі й любіць распавядаць свае сны, корпаючыся ў ранах пацыентаў. Ці знойдуць самотныя сэрцы адзін аднаго падчас гераічнае абароны Магілёва?

Адказ на гэтае пытанне, да якога трэба прадзірацца нудныя дзве гадзіны, мала каму цікавы. І самы незацікаўлены - сцэнарыст. Аляксея Дударава, аблашчанага Саветамі аўтара ваенна-патрыятычных драмаў, пасля «Дняпроўскага рубяжа» - можна дыскваліфікаваць.

Парадаксальна, што сцэнар атрымаў першую прэмію на конкурсе, зладжаным кінастудыяй. (І страшна нават падумаць, што ж тады горшае.)

Галоўны герой стужкі - мапа са стрэлкамі, якія бязладна з’яўляюцца й знікаюць. За гэтым ідуць стрэлы й выбухі, якія таксама сітуацыю не праясняюць. Шмат мяса: крывавая слізь, адарваныя рукі, прастрэленыя целы (звышбуйныя дэталі) - што не могуць не ацаніць аматары расчлянёнкі. Ці раскрыў Дзяніс Скварцоў кананічную для сваёй творчасці тэму цыцак - сказаць не магу, бо не вытрымаў і з кінатэатру ўцёк.

Карціна для пенсіянераў, якія перайшлі з марыхуаны на гераін.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць