Эканоміка11

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш

А1 здала сваю фінансавую справаздачнасць за мінулы год. Гэта кампанія, якую не закранулі крызісы, — у год пачатку вайны яна проста спыніла рост, у 2023-м — аднавіла, а ў 2024-м паставіла рэкорд па выручцы і прыбытку ў рублях. 

Беларускі А1 — частка еўрапейскага A1 Group, які, у сваю чаргу, належыць транснацыянальнаму холдынгу América Móvil са штаб-кватэрай у Мексіцы. Гэта адна з самых прагрэсіўных і прыбытковых тэхналагічных кампаній на беларускім рынку. 

З'явілася яе свежая фінансавая справаздачнасць за мінулы год. 

З яе можна зразумець, што А1 працуе з рэнтабельнасцю 33%. Яна вярнула тэмпы росту, згубленыя ў 2022-м, і паказала рост выручкі ў 10% да мінулага года. 

Колькі ж зарабіў гігант? Валавы прыбытак склаў 565,6 мільёна беларускіх рублёў (161 мільён еўра па сярэднеўзважаным курсе за 2024). 

Чысты прыбытак склаў 369,3 мільёна беларускіх рублёў (105 мільёнаў еўра). 

Асноўную частку рэнтабельнасці А1 з'ядаюць падаткі і зборы, якія выстаўляе дзяржава. За 2024 год кампанія выплаціла ў бюджэт 424,8 мільёна беларускіх рублёў (120 мільёнаў еўра), што больш за чысты прыбытак. 

Умоўна пазітыўна скончылася для кампаніі гісторыя з драконаўскім штрафам памерам 83,7 мільёна рублёў напачатку 2024-га. Гэтыя грошы размарожаныя, але не проста так — А1 абавязалася паставіць у Беларусі 300 вышак мабільнай сувязі ў месцах, указаных дзяржавай. 

Таксама за мінулы год на 132 чалавекі знізілася колькасць супрацоўнікаў А1 — цяпер іх 2329. На аплату працы сваіх работнікаў у 2024 годзе А1 патраціла 80,1 мільёна беларускіх рублёў. 

А1

Каментары1

  • У чым прагрэсіўнасць?
    29.04.2025
    Чуць адыйдзеш ад знака выезду з гораду - інтэрнэта няма, гадамі, з мінулым уладальнікам - дзесяцігоддзямі.
    Прыкладанне не мае беларускай мовы.
    У краме выбар тэхнікі невялікі.
    Сэрвісных пунктаў у рэгіёнах мала, а калі ёсць, яны ва ўсім прайграюць МТС.
    Тарыф Без ліміта з гадамі горшае.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць