Грамадства22

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў

Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў. Сёлета яна прыпала на 29 красавіка.

Наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні.

Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным.

Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання».

Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Назоў «Радаўніца» менш пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Украіне.

Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых.

Штогод могілкі перад Радаўніцай і на яе наведваюць мільёны людзей.

Каментары2

  • 25
    29.04.2025
    На жаль, я не змагу наведаць магілы родных мне людзей. Хай даруюць за гэта
  • @
    29.04.2025
    На радзіме маіх продкаў здаўна традыцыя наведваць могілкі продкаў была на другі дзень Пасхі. Не праз тыдзень ў аўторак, а на другі дзень. Таму і разумелі ўсе калі ў нас былі вялікія выходныя і другі дзень свята Пасхі быў дзяржаўным выходны днём на пачатку 1990х. А вось тое што зараз адбываецца, гэта хутчэй навязаная нам так званая "традыцыя" з усходу якую ў нашым краі не прымаюць і не прымаць ніколі, бо з дзяды і бабулі са свайго дзяцінства памятаюць што спрадвеку наведвалі могілкі продкаў менавіта на другі дзень Пасхі.
    А гэтую традыцыю пра аўтарак аж праз тыдзень пасля Пасхі хутчэй за ўсё нам прыцягнуў за вушы адзін праваслаўны атэіст са Шклова які адмяніў выходныя на другі дзень Пасхі (каталіцкія, ўніяцкія і праваслаўныя) і перарабіў каляндар выключна пад патрэбы Маскоўскага патрыярхату прытым ўсходняга тыпу.

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт5

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод18

Памёр спявак Крыс Ры2

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт5

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць