Грамадства44

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі

Мужчына абтэлефанаваў усе інстанцыі і падключыў адміністрацыю раёна, але атрымліваецца ўсё з пераменным поспехам.

Фота: Onliner.by

Мужчына ў адной з крамаў сталіцы заўважыў на глазіраваных сырках таблічку «Купляйце беларускае». Вось толькі самі сыркі былі выраблены ў Расіі.

Цэлы месяц ён вёў упартую барацьбу з крамай, каб таблічку знялі, і нават падключыў адміністрацыю раёна, піша Onliner.by

«Хачу папярэдзіць іншых пакупнікоў. Зусім нядаўна ў малочным аддзеле крамы я заўважыў, што пад цэннікам на глазіраваныя сыркі расійскай вытворчасці вісела таблічка «Купляйце беларускае». Атрымліваецца, што людзям прапаноўвалі замежны тавар пад выглядам беларускага», — кажа мужчына.

На самым сырку ў якасці вытворцы ўказаны «Фуд Мілк», Расійская Федэрацыя.

Мінчук адзначыў, што адразу паведаміў пра гэта супрацоўнікам крамы. Таблічку прыбралі, але на гэтым гісторыя не скончылася. Праз некалькі дзён, зайшоўшы ў тую ж краму, ён убачыў той жа самы надпіс на тым жа самым тавары.

«Я патэлефанаваў на гарачую лінію і падрабязна апісаў сітуацыю. Мне абяцалі разабрацца. Але праз некалькі дзён таблічка зноў была на месцы, быццам нічога не адбылося. Паўторны званок таксама не дапамог. Больш за тое, на гарачай лініі заявілі, што ніякай інфармацыі пра мой папярэдні зварот у іх няма», — распавёў мужчына.

Па яго словах, за месяц ён тройчы рабіў заўвагі — і асабіста, і па тэлефоне. Але вынік пакуль нулявы. Варта адзначыць, што пасля звароту ў МАРГ і адміністрацыю раёна чыноўнікі ўсё ж выявілі парушэнні ў краме.

Каментары4

  • даведка
    29.04.2025
    Они белорусские, ибо заказала их производство в России кипрская сеть Евроторг.)
  • жэўжык
    29.04.2025
    Яніна , можа гэта і так, але ж нельга не заўважыць і іншыя нахабныя спробы прасоўваць расейскую мову як нібыта "родную" і расейскую дзяржаву як нібыта "айчыну". Адміністрацыя гэтай крамы чыніць вялікую шкоду, нават калі яны самі не разумеюць патэнцыйных наступстваў. А можа яны спрабуюць дыскрэдытаваць саму ідэю "купляйце беларускае"?
  • Ох
    29.04.2025
    Тваю б энергію да ў правільнае рэвалюцыйнае русла.......

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць