Свет1515

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік

Чыноўнікі адміністрацыі Дональда Трампа, якія за апошнія два месяцы не менш за 6 разоў сустракаліся з расійскімі дыпламатамі, вярнуліся з перамоў з пустымі рукамі, і гэта пачынае іх турбаваць. Пра гэта Financial Times расказалі крыніцы, знаёмыя з брыфінгам, які амерыканцы правялі для еўрапейскіх і ўкраінскіх калегаў па выніках сваіх кантактаў з Расіяй.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

Хоць Белы дом падрыхтаваў для Крамля шчодры пакет прапаноў, уключаючы адмену санкцый, сумесныя бізнэс-праекты і прызнанне Крыма, Уладзімір Пуцін працягвае настойваць на максімалісцкіх амбіцыях, у тым ліку на «дэнацыфікацыі» Украіны.

Са слоў крыніц FT, Пуцін адмовіўся пагадзіцца на тое, каб Украіна захавала адэкватнае войска, хоць гэтае патрабаванне Кіева падтрымалі ЗША. Некаторыя чыноўнікі працягваюць спадзявацца, што Крэмль усё ж пойдзе на ўгоду з Трампам, але цяпер «няма нічога, каб у рэальнасці магло прымусіць яе запрацаваць», сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Незгаворлівасць Пуціна змушае ЗША перагледзець свой падыход, падкрэсліваюць крыніцы FT. Па іх словах, Трамп імкнецца выйсці з мірнага працэсу і заключыць любое пагадненне як мага хутчэй, нават калі яно акажацца сціплейшым за ягоныя першапачатковыя амбіцыі. Трамп, які абяцаў у ходзе перадвыбарнай кампаніі скончыць вайну за 24 гадзіны, за 100 дзён у прэзідэнцкім крэсле змог дамагчыся толькі кароткага спынення агню на Вялікдзень, якое суправаджалася ўзаемнымі абвінавачваннямі ў парушэннях і абстрэлах.

У канцы сакавіка адміністрацыя ЗША абвясціла аб дасягненні перамір'я ў Чорным моры, якое Масква адразу ж адмовілася выконваць: у якасці ўмовы Крэмль запатрабаваў зняць санкцыі з Рассельгасбанка і перападключыць яго да сістэмы SWIFT.

У выніку Трамп, які спярша пазбягаў публічнай крытыкі Пуціна, перастаў хаваць сваё раздражненне. 24 красавіка ён заявіў, што «не задаволены» расійскім ударам па Кіеве, які забраў больш за 30 жыццяў і стаў самым крывавым з ліпеня мінулага года. «Уладзімір, спыніся!» — пісаў Трамп у сацсетцы Truth Social. А праз два дні ён заявіў, што Пуцін, магчыма, «водзіць яго за нос». Верагодна, з Расіяй трэба дзейнічаць «па-іншаму» — праз банкаўскія або другасныя санкцыі, напісаў Трамп.

Расія адказала ЗША ўзмацненнем ваяўнічай рыторыкі. На мінулым тыдні сакратар расійскай Рады Бяспекі Сяргей Шайгу прыгразіў Захаду «трэцяй сусветнай вайной» з выкарыстаннем ядзернай зброі, а кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў запатрабаваў, каб прыналежнасць да Расіі анексаваных рэгіёнаў Украіны прызналі не толькі ЗША, але і ўся сусветная супольнасць. 29 красавіка памочнік Пуціна Мікалай Патрушаў заявіў, што ў Маскве лічаць Адэсу расійскім горадам і прапанаваў мясцовым жыхарам правесці рэферэндум — аналагічны тым, што адбыліся ў анексаваных рэгіёнах, а намеснік кіраўніка Рады Бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў зладзіць дэнацыфікацыю Еўропы. 

Каментары15

  • .
    29.04.2025
    Калі Пуцін быў бы дамоваздольным і адэкватным, ён бы не пачынаў вайну.

    Трамп і каманда зусім ніякія і ў міжнароднай палітыцы. Іх маштабы - гульня за выбаршчыка ўнутры двухпартыйнай сістэмы ЗША, не больш.

    Зараз застаецца вярнуцца да моцнай патрымцы Украіны і ціску на Расею. Але ж тое ЭГА не дазволіць - яму ж сорамна паўтараць за Байдэнам.
  • Увы
    29.04.2025
    Все это из-за того, что Трамп слишком сильно давил на путина. Передавил!
  • Вася
    29.04.2025
    Васзліль,
    По моему только у него одного и есть.

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Караеву: Ты такі мусульманін, як я праваслаўны20

У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха і выжыла

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна2

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць