Навука і тэхналогіі

У ЗША ствараюць квартал з 100 дамоў, вырабленых на трохмерным прынтары

Каля амерыканскага горада Осцін з’явіцца жылы раён ажно з 100 дамоў, вырабленых метадам трохмернага друку. Новы раён, які, хутчэй за ўсё, пачнуць будаваць у наступным годзе, стане самым вялікім раёнам такога тыпу ў ЗША. Праект дапаможа будаўнічым кампаніям пабачыць, ці здольны трохмерны друк вырабляць дамы патокам.

Фота dezeen.com.

Раней з дапамогай гэтай тэхналогіі выраблялі дзясяткі дамоў, цяпер жа стане зразумела, ці можна ствараць такія дамы сотнямі.

Калі ўсё атрымаецца, трохмерны друк можа дапамагчы вырашыць праблему сталага недахопу дамоў на продаж у ЗША, прычым новыя будынкі, як чакаецца, будуць даступныя па кошце, піша Wall Street Journal.

Большасць новазбудаваных дамоў на адну сям’ю ў ЗША збіраюць адразу на будаўнічай пляцоўцы з выкарыстаннем драўлянага каркаса. Дамы кампаніі Icon, што і стварае раён каля Осціна, замест гэтага маюць бетонны каркас.

Іх трохмерныя прынтары могуць за тыдзень збудаваць каркас з унутраных і знешніх сцен для аднапавярховага дома плошчай больш чым у 600 квадратных метраў.

Прынтар выціскае бетон слаямі, нібыта зубную пасту з цюбіка. Ён нават можа «друкаваць» выгнутыя сцены, што дазваляе ствараць дамы з незвычайным дызайнам.

Тэхналогію яшчэ можна палепшыць. Напрыклад, прадстаўнікі карпарацыі Lennar, што разам з кампаніяй Icon будуе раён пад Осцінам, лічаць — у будучым дамы можна будзе будаваць хутчэй, чым за тыдзень.

Таксама можна будзе зменшыць кошт будоўлі трохмерных дамоў, колькасць людзей, неабходных для гэтага, і памер адходаў пры будаўнічым працэсе.

Кампанія Icon і раней будавала з дапамогай трохмернага друку дамы на адну сям’ю, але ж зараз размова ідзе пра павелічэнне маштабаў, і гэта нясе з сабой новыя цяжкасці. На рынках, дзе тэхналогія трохмернага друку пакуль невядомая, можа быць цяжка атрымаць дазвол на будаўніцтва такога дома. Карыстальнікі таксама могуць ставіцца скептычна да тэхналогіі і да выгляду дамоў, што атрымоўваюцца ў выніку. Напрыклад, на наружных сценах дамоў ад Icon ёсць шмат грабянёў. 

Раней дамы, вырабленыя Icon, каштавалі ў сярэднім трохі менш, чым аналагі, пабудаваныя звычайным чынам. Напрыклад, дом з дзвюма спальнямі выстаўляўся на продаж па кошце ў 450 тысяч даляраў і быў прададзены за 530 тысяч даляраў. 

Перспектыўная тэхналогія: гной на фермах будуць апрацоўваць плазменным зарадам

Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў3

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў3

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць