Ежа11

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»

Гэтыя пясочныя пячэнькі на масле настолькі прыгожыя, што іх хочацца павесіць на калядную ялінку як аздобу. І з’есці іх таксама вельмі хочацца. Прапануем вам просты рэцэпт гэтай французскай каляднай радасці.

Фота: monpetitfour.com

Для пячэння «Сабле» вам спатрэбіцца:

  • 115 грамаў масла пакаёвай тэмпературы,
  • 50 грамаў цукру,
  • 25 грамаў цукровай пудры,
  • ¼ чайнай лыжкі солі,
  • ½ чайнай лыжкі молатага цынамону (ён жа карыца),
  • 1/8 чайнай лыжкі молатай гваздзікі,
  • 1 жаўток вялікага яйка пакаёвай тэмпературы (бялок пакіньце для глазуры),
  • 1 чайная лыжка экстракту ванілі,
  • цэдра аднаго сярэдняга апельсіна,
  • 150 грамаў мукі (таксама мука спатрэбіцца для раскачкі цеста)

Для глазуры:

  • 2 бялкі пакаёвай тэмпературы,
  • трошку свежага лімоннага соку,
  • 360 грамаў прасеянай цукровай пудры,
  • 1 кропля блакітнага харчовага фарбавальніка.

 

  1. Размяшайце масла з цукрам да мяккай кансістэнцыі, дадайце цынамон, гваздзіку і соль, перамяшайце. Дадайце жаўток, цэдру апельсіна і экстракт ванілі, перамешвайце, пакуль жаўток не ўбярэцца ў цеста. Дадайце муку і вымесіце цеста.
  2. Пакладзіце цеста ў пластыкавы пакет і раскачайце ў корж таўшчынёй 2,5 см. Корж схавайце ў лядоўню на адну гадзіну.
  3. Разагрэйце духоўку да 180 С. Пакладзіце на бляху паперу для выпечкі і адкладзіце ўбок. Цеста дастаньце з лядоўні, дайце яму сагрэцца 15 хвілін. Калі раскачаць яго адразу, на ім з’явяцца трэшчыны.
  4. Пасыпце дошку мукой і раскачайце на ёй цеста так, каб яго таўшчыня была 5-6 мм. Раскачвайце заўсёды ў адзін бок, пракручваючы цеста патрошку па коле.
  5. Выражце фігуркі, якія вам даспадобы. Пячэнькі не будуць падымацца, таму можна шчыльна выкласці іх на паперу для выпечкі. Адпраўце іх на паперы ў лядоўню на 10 хвілін.
  6. Выпякайце 18 хвілін. Яны павінны стаць залацістымі па краях. Дастаньце бляху з духоўкі, але дайце пячэнькам яшчэ паляжаць на ёй хвілін пяць. Калі зняць іх раней, яны будуць надта мяккія.
  7. Перанясіце пячэнькі на паперы з бляхі на краткі альбо іншую паверхню, каб яны астылі да канца. Пакуль яны астываюць, прыгатуйце глазуру, узбіўшы бялкі з лімонным сокам. Узбіваць іх трэба, пакуль бялкі не згубяць жаўтаватага адцення. Затым дадайце цукровай пудры, раздзяліце 360 грамаў пудры на тры часткі і дадавайце да бялкоў па частках, узбіваючы пры гэтым сумесь. Калі глазура стане белай і густой, перастаньце ўзбіваць.
  8. Прыкладна трэць падрыхтаванай глазуры перакладзіце ў іншую міску. Дадайце туды кроплю блакітнага харчовага фарбавальніка і ўзбіце. Размалюйце пячэнькі белай і блакітнай глазурай.
  9. Дачакайцеся, пакуль глазура цалкам застыне (2-3 гадзіны), перш чым аздабляць пячэнькі рознымі ўзорамі.

У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Каментары1

  • драконавы яйкі
    21.12.2024
    вялікага яйка - гэта страусінага?

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ3

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля2

Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод атрымала прапанову рукі і сэрца на беразе Атлантычнага акіяну. Але пабрацца шлюбам пакуль не можа41

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць