Навука і тэхналогіі

Навукоўцы здолелі ўзнавіць аблічча фараона Аменхатэпа I 

Мумія фараона Аменхатэпа I да гэтага часу застаецца адным з нямногіх забальзамаваных целаў кіраўнікоў старажытнага Егіпта, чые парэшткі сучасныя даследчыкі яшчэ не вывучалі без пахавальнага савана. Але аказалася, што можна яго і не здымаць, піша Meduza.

Саркафаг фараона Аменхатэпа I у Егіпецкім музеі ў Каіры

Мумію выявілі ў 1881 годзе ў грабніцы Дэйр-аль-Бахары ў Луксоры і не сталі здымаць з яе ільняныя пялюшкі, якія захаваліся практычна ў «ідэальным» стане. Зараз Мумія Аменхатэпа I захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Каіры.

Мясцовыя навукоўцы вырашылі даследаваць парэшткі фараона з дапамогай камп'ютарнай тамаграфіі, каб атрымаць уяўленне, як ён выглядаў, якія былі прычыны яго смерці і стан здароўя на яе момант. Пры дапамозе тамографа ім удалося зазірнуць пад пахавальныя бінты і ўпершыню ўзнавіць аблічча муміі пад ім. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Medicine.

Як высветлілі навукоўцы, на момант смерці Аменхатэпу I было 35 гадоў, а ягоны рост складаў прыкладна 168,5 сантыметраў. Твар фараона быў авальным з вузкім падбародкам і невялікім носам. Яго валасы, мяркуючы па некалькіх захаваных пасмах, кучаравіліся, а мочка левага вуха была праколатая. Даследчыкі таксама адзначылі, што ў фараона захаваўся поўны набор зубоў. Пад палатном навукоўцы таксама выявілі 30 амулетаў і упрыгожанняў, у тым ліку металічны, як мяркуецца, залаты пояс, вышываны пацеркамі.

Прычыну смерці аўтарам даследавання высветліць не ўдалося, аднак яны зафіксавалі пасмяротныя пашкоджанні і сляды рэканструкцыі. Лічыцца, што фіванскія жрацы XXI дынастыі аднавілі і перапахавалі мумію Аменхатэпа I пасля разрабавання першапачатковай грабніцы.

У арміі ЗША з’явіўся робат. Пакуль што ён працуе на кухні

У космас запусцілі ўнікальны касмічны тэлескоп, які каштаваў 10 мільярдаў даляраў

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць