Грамадства

«Я не здамся без бою…» — Аляксандр Фядута аднавіў у СІЗА прыём лекаў

Затрыманы па справе змовы супраць Лукашэнкі Аляксандр Фядута ў СІЗА на Валадарскага абвяшчаў «медыкаментозны страйк». Некалькі тыдняў таму ён адмовіўся прымаць жыццёва неабходныя лекі, патрабуючы, каб яму вярнулі рукапісы з каментарыямі да рамана «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча. Гэта вельмі непакоіла родных, сяброў, калег… Стала вядома, што стан здароўя Фядуты істотна пагоршыўся, нават давялося ставіць яму кропельніцы, абвастрылася падагра, таму перасоўвацца па камеры ён мог толькі пры дапамозе сукамернікаў.

І вось нарэшце стала вядома: Фядута скончыў «страйк».

«Лекі я прымаю з 5 снежня, — напісаў ён у лісце, што нарэшце трапіў у рэдакцыю «Народнай Волі». — Што тут падзейнічала — лісты жонкі, мая перапіска са святарамі, угаворы сакамернікаў ці песня Вакарчука «Я не здамся без бою», — не ведаю. Але ў сукупнасці вынік ёсць».

Сукамернікі здзіўлена глядзяць на рознакаляровыя прыгаршчы таблетак і думаюць: што горш — калі я іх не піў, ці калі я іх пачаў піць нанова?»

Адвакатка пасля чарговага спаткання са сваім падабаронным заўважыла, что ён стаў выглядаць лепш, відавочна, што лекі дзейнічаюць.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на ўсю спрэчнасць акцыі, «страйк» усё ж такі даў плён: следчы паабяцаў, што рукапісы вучонаму вярнуць, калі ён будзе знаёміцца з матэрыяламі справы.

Фядута не губляе сваіх фірмовых іроніі і пачуцця гумару:

«Аднак выявілася яшчэ адна заканамернасць: чым лепей я сябе адчуваю, тым менш мне шанцуе падчас гульні ў нарды. І наадварот. Нарды нагадваюць мне пра шчаслівыя часы працы ў «БДГ», калі партыя з Пятром Паўлавічам Марцавым ператваралася ў абмеркаванне партрэта чарговага, сёння ўжо незваротна забытага, палітыка. Файныя былі часы!»

Таксама Аляксандр Іосіфавіч перадаў асабістае прывітанне галоўнаму рэдактару «Народнай Волі»:

«Іосіфу Паўлавічу перадайце, што ён — моцны мужык!»

Ну і, канечне, маральныя і фізічныя выпрабаванні не змаглі пазбавіць нашага калегу яго галантнасці:

«Усім дамам рэдакцыі я цалую ручкі, а мужчынам рукі цісну».

***

Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Чытайце таксама: 

У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. Ён абвясціў медыцынскую забастоўку

Фядута ў СІЗА КДБ напісаў каментары да «Каласоў пад сярпом тваім». Цяпер чытае следчы

«Вельмі прашу, працягвайце працу дзеля беларускай культуры» — Фядута з турмы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць