Здарэнні

Жыхары Столінскага раёна пацвярджаюць факт выбухаў пасля пралёту самалётаў. Украіна: Маем справу з расійскай правакацыяй

Жыхары Столінскага раёна, апытаныя «Нашай Нівай», пацвярджаюць факт інцыдэнту ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы. У сваю чаргу, Мінабароны РБ назвала інфармацыю пра атаку на беларускія вёскі трызненнем.

Фота асколка снарада, зробленае ўкраінцамі за пару соцень метраў ад мяжы.

Выглядае, што самалёты прыляцелі з боку Лунінца ці Баранавіч і выбухі былі, але не ў Копанях, як паведамлялася спачатку, а ў баку Бухліч. 

Вось што кажуць людзі.

Вёска Варані Столінскага раёна: «У 15.02 былі тры выбухі і дым быў. Вельмі моцныя выбухі. Мая маці жыве вельмі блізка ад граніцы. Яна сказала, што ў хаце яе затрэсліся вокны. Цяпер сталі ездзіць пагранічнікі, шмат так іх праехала. Самалёт лятаў, лятаў, а потым выбухі. Вось так было».

Іншая жыхарка вёскі Варані: «Нешта было ў раёне трох гадзін дня. Мы не ведаем, што здарылася. Былі выбухі: Копані, Люты Бор, Бухлічы, у тым баку. Самалётаў не бачылі, але гудзела нешта».

«Самалёты, чатыры штукі, ляцелі над Столінам у бок Украіны, а потым былі чутныя выбухі».

 «Я жыхар вёскі ў Столінскім раёне, але далекавата ад Копаняў. Выбухаў не чуў. Але гукі самалётаў былі чуваць сёння разоў пяць, чаго раней не было».

«Баранавічы. Цэлы дзень узлятаюць на паўднёвы усход і вяртаюцца адтуль».

Раней сёння міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да беларусаў і заявіў, што рыхтуецца правакацыя: расіяне могуць абстраляць беларускія населеныя пункты, каб апраўдаць увод беларускіх вайскоўцаў ва Украіну.

«Для маскіроўкі злачынства Расія мае намер ажыццявіць атаку з паветранай прасторы Украіны. Мэта правакацыі — прымусіць дзеючае кіраўніцтва Беларусі да вайны супраць Украіны. Масква спрабуе павязаць вас крывёю», — напісаў Рэзнікаў.

Пазней украінскія пагранічнікі паведамілі, што расійскія самалёты заляцелі на тэрыторыю Украіны, а пасля развярнуліся і нанеслі ўдар па беларускай тэрыторыі недалёка ад дзяржаўнай мяжы.

Мінабароны РБ назвала інфармацыю пра атаку на беларускія вёскі трызненнем.

«Міністэрства абароны адназначна заяўляе, што інфармацыя аб ракетным удары па беларускай вёсцы з'яўляецца адкрытым трызненнем», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Іна Гарбачова.

Сёння Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у Маскве. Іх сустрэча доўжылася пяць гадзін. Ці абмяркоўвалі яны магчымасць удзелу беларусаў у вайне ва Украіне, не паведамляецца. Аналітыкі мяркуюць, што Расія хоча схіліць кіраўніцтва Беларусі, каб беларуская армія таксама далучылася да ваенных дзеянняў, а мінская адміністрацыя імкнецца ад гэтага ўхіліцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць