Грамадства

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Эксперт Том Купер распавёў, якія асаблівасці ўдарнага беспілотніка Bayraktar TB2 дазваляюць яму быць практычна незаўважным для расійскіх «Панцыраў», «Тораў» і «Букаў».

Bayraktar TB2 ВМС Украіны. Фото: Defense Express

Аўстрыйскі ваенны аналітык і эксперт у авіяцыі Том Купер апісаў, чаму ўкраінскія МіГ-29 і Су-27 не такія эфектыўныя, як ударны БПЛА Bayraktar TB2. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, піша focus.ua.

На думку эксперта, авіяўдары ВПС Украіны пры дапамозе Су-24 і Су-25 — не самае лепшае рашэнне. Атакі з ужываннем Bayraktar TB2 значна эфектыўнейшыя.

Расійская армія пераацаніла свае магчымасці па перахопе «Байрактараў»

Як піша аўтар, расійскі Генштаб «цешыў сябе ілюзіямі», што іх СПА зможа процідзейнічаць высокатэхналагічным беспілотнікам. Процідзейнічаць БПЛА павінны сродкі супрацьпаветранай абароны тыпу «Панцыр», «Тор» і «Бук» разам са сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і баявой авіяцыяй.

Верагодна, туркі за час прымянення іх БПЛА ў Лівіі, Сірыі і Азербайджане палепшылі іх.

У выніку:

— расійская армія не мае эфектыўнай стратэгіі для процідзеяння беспілотнікам;

— украінскія аператары «Байрактараў» выкарыстоўвалі адсутнасць стратэгіі для знішчэння перадавых сродкаў СПА РФ;

— многія падраздзяленні УС РФ на ўсіх трох асноўных лініях фронту апынуліся безабароннымі перад TB2.

Як Украіна скарысталася перавагай Bayraktar TB2

Пасля знішчэння перадавых сродкаў СПА РФ украінскія вайскоўцы перайшлі да шэрагу іншых задач.

Яны пачалі праводзіць аэраразведку і падтрымліваць войска ў блізкім баі.

У прыватнасці, пад Кіевам было знішчана шмат бранятанкавых падраздзяленняў РФ. На поўдні нанеслі ўдар па аэрапорце ў Чарнабаеўцы. Адсачылі і знішчылі адзін са штабоў 35-й арміі РФ, знішчылі некалькі сродкаў РЭБ і штабоў больш дробнага ўзроўню.

Чаму так атрымалася?

Беспілотнікі Bayraktar TB2 складана глушыць за кошт выкарыстання спадарожнікавай сувязі з накіраванымі антэнамі.

Канструкцыя БПЛА практычна не выпраменьвае інфрачырвоных хваль, таму іх складана адсачыць.

«Рускія не здольныя нават заўважыць «Байрактары», не тое каб адсачыць іх. Да таго ж, хоць на тэрыторыі Украіны пераважаюць раўніны, ёсць таксама схілы, лясы і будынкі, якія дадаюць перашкод на радарах. Гэта дазваляе TB.2 набліжацца да цэляў цалкам незаўважна», — падкрэслівае Купер.

Таксама «Байрактар» здольны знаходзіцца ў паветры каля 24 гадзін, а гэта азначае, што пры аптымальнай хуткасці ён здольны праляцець 3000 км. Таксама ён можа завіснуць у паветры на месцы, калі гэтаму будзе спрыяць вецер.

Беспілотнік можа прыляцець у любую кропку, РФ проста не можа адсочваць усю велізарную паветраную прастору Украіны. Нават калі б у кожнага салдата РФ «было па 20 вачэй».

Таму Том Купер раіць Украіне пакінуць спробы займець МіГі з Польшчы ці Балгарыі са Славакіяй.

«Дайце Украіне дастаткова TB2 або беспілотнікаў з аналагічнымі магчымасцямі: скажам, дроны-камікадзэ ці іншую крылатую высокадакладную зброю. Вось што сапраўды «працуе»: вось што наносіць расіянам вялікую шкоду, вось што ламае іх псіхалагічна і знясільвае, а яшчэ нават у працяглай вайне прыводзіць да страт жывой сілы і ўзбраення, ад якіх яны ўжо не ачуняюць», — рэзюмуе экспэрт.

Нагадаем, ЗША перададуць Украіне беспілотнікі-камікадзэ Switchblade. 21 сакавіка 13 краін Захаду падпісалі заяву аб мадэрнізацыі СПА Украіны.

Калі скончыцца вайна і як можна наблізіць перамогу? Украінскі погляд

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць