Нацыяналістка Лё Пэн у выпадку перамогі на выбарах у Францыі хоча выйсці з аб'яднанага камандавання НАТА
Пра гэта палітык, якая выйшла па выніках прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся ў гэтую нядзелю, у другі тур разам з дзейсным кіраўніком дзяржавы Эманюэлем Макронам, заявіла на прэс-канферэнцыі ў сераду.

«Я проста хачу аднавіць тую палітыку, якая была ў нас з 1966 па 2009 год, якая ніякім чынам не прадугледжвала падпарадкавання Маскве», — сказала Лё Пен.
«Таму я прапаную выйсці не з НАТА, а з аб'яднанага камандавання, як гэта было з 1966 па 2009 год», — сказала палітык.
Разам з тым Лё Пэн запэўніла, што не плануе адмаўляцца ад прымянення артыкула 5 Паўночнаатлантычнай дамовы аб калектыўнай бяспецы. Гэты артыкул прадугледжвае, што ў выпадку нападу на аднаго члена НАТА ўсе саюзнікі далучаюцца да яго абароны.
Лё Пэн апелюе ў сваёй аргументацыі да дзеянняў, якія ў 1966 годзе зрабіў знакаміты генерал Шарль дэ Голь. Менавіта пры ім Францыя сапраўды больш чым на 40 гадоў абмежавала свой удзел у НАТА. Так дэ Голь хацеў засведчыць незалежнасць Францыі ад ЗША ў вайсковых пытаннях.
Акрамя таго, Лё Пэн выказала жаданне стратэгічнага збліжэння паміж НАТА і Расіяй пасля заканчэння вайны ў Украіне.
«Як толькі расійска-ўкраінская вайна скончыцца і будзе ўрэгуляваная мірнай дамовай, я выкажуся за рэалізацыю стратэгічнага збліжэння паміж НАТА і Расіяй», — заявіла Лё Пэн.
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
-
Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары