Эканоміка

«Каб з'ехаць ад вайны або дыктатуры было прасцей». Мікіта Мікада інвеставаў у новы праект 

Вядомы беларускі IT-бізнэсмен, сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада стаў інвестарам новага праекта. Як піша Мікада, праект павінен спрыяць таму, каб беларусам было прасцей з’ехаць ад дыктатуры і вайны. Расказваем, на каго ў першую чаргу разлічаная ініцыятыва.

«Іміграцыйных досведаў у мяне шмат і кожны раз узнікалі складанасці: з візамі, дакументамі, банкаўскімі рахункамі, арэндай жытла, страхоўкамі, і г.д», — піша на сваей старонцы ў Facebook Мікіта, анансуючы праект «Mesto на Карте».

Калі казаць дакладней, то Mesto.in — гэта рэлакацыя «пад ключ» для рускамоўных IT-спецыялістаў і стартапаў. 

Сам бізнэсовец называе Mesto.in сеткай месцаў для жыцця і працы, а мэтай праект ставіць дапамогу ў іміграцыі ў вырашэнні бытавых пытанняў. Пакуль сетка працуе толькі ў двух краінах — гэта Кіпр і Балі. Але зыходзячы з інфармацыі на сайце праекта, у планах есць пашырэнне прынамсі яшчэ на восемь краін, сярод якіх — Турцыя, Нідэрланды, Латвія, Чарнагорыя і іншыя. 

На сайце ініцыятывы пазначана, што яна займаецца жыллевымі пытаннямі, гатовая забяспечыць каворкінагам. Апроч гэтага, яна дапамагае сабраць і аформіць усе неабходныя дакументы для адкрыцця візы, сплаты падаткаў, афармлення юрыдычнай асобы. 

Таксама абяцаюць ладзіць нэтворк-сустрэчы, сумесныя івэнты і падарожжы, каб дапамагчы ўдзельнікам кам'юніці хутка адаптавацца ў новай краіне. 

Чытайце таксама: 
Ваўкавыскі паблік размясціў фоты дызайну кабінета дырэктара мясакамбіната з вялізным партрэтам Лукашэнкі. Адмінам пагражаюць судом

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць