Свет

Што пагражае Еўропе, калі Лё Пэн стане прэзідэнткай Францыі

24 красавіка ў Францыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў, куды выйшлі Марын Лё Пэн і цяперашні кіраўнік краіны Эманюэль Макрон. Суперніцу Макрона і лідарку крайне правай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» часта звязваюць з Крамлём. Чаго апасаюцца яе крытыкі, калі яна ўсё ж выйграе выбары?

Фота: flickr.com

У студзені ў Мадрыдзе быў з'езд еўрапейскіх крайне правых партый і рухаў. На ім было адно пытанне, па якім яны ніяк не маглі знайсці згоду. Гэта ацэнка дзеянняў Уладзіміра Пуціна, які рыхтаваўся да вайны супраць Украіны.

Марын Лё Пэн, кандыдатка на пост прэзідэнта Францыі і палітык крайне правых поглядаў, выступіла тады супраць таго, каб у фінальнай заяве саміта гучаў заклік да Еўропы асудзіць «расійскія ваенныя дзеянні на ўсходняй мяжы Еўропы». Нават на фоне ідэалагічна блізкіх нацыяналістаў Лё Пэн выглядала белай варонай праз сваю вернасць Пуціну, піша New York Times.

За апошняе дзесяцігоддзе партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» (у мінулым «Нацыянальны фронт»), якой кіруе Лё Пэн, пазычыла мільёны ў расійскага банка. Сама кандыдатка на пост прэзідэнта Францыі падтрымала як акупацыю Пуціным Крыма ў 2014 годзе, так і яго дапамогу сепаратыстам на Данбасе — у рэгіёне, дзе зараз Расія актывізуе свой наступ.

Але ж адна рэч — падтрымліваць Пуціна ў мірныя часы, і зусім іншая — калі ідзе вайна. Расія, ядзерная дзяржава, зараз уварвалася ў іншую краіну, а спадарыня Лё Пэн знаходзіцца як ніколі блізка да прэзідэнцкай пасады.

Чым магчымая перамога Лё Пэн пагражае Еўропе

Розніца ў рэйтынгу паміж Марын Лё Пэн і Макронам складае каля 10%. Цяперашні лідар Францыі — усё яшчэ фаварыт гонкі, але ж і такая розніца ў рэйтынгу можа прынесці сюрпрыз у дзень галасаванняў, як гэта здарылася, напрыклад, на паспяховых для Дональда Трампа прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, ці калі брытанцы нечакана ўхвалілі выхад уласнай краіны з ЕС. У абодвух выпадках сыгралі ролю нацыяналістычныя настроі, і нешта такое мы можам пабачыць зараз у Францыі.

Калі Лё Пэн усё ж выйграе выбары, што цалкам магчыма, яе перамога амаль дакладна паспрыяе расколу Еўропы ў яе намаганні перамагчы пуцінскі рэжым. Пуцін атрымае найважнейшага на гэты момант саюзніка ў Еўропе, якога Масква здолее выкарыстаць у імкненні адарваць Еўропу ад ЗША і раскалоць адзінства Еўропы, якому ўжо не адно дзесяцігоддзе. Так Францыя, важны гулец у Еўрасаюзе і НАТА, нечакана ператварылася ў найбольш уразлівую краіну Захаду.

Вядома, што пасля пачатку вайны ва Украіне Лё Пэн давялося трохі саступіць у яе падтрымцы Масквы, палітык нават заявіла, што Пуцін перасёк «чырвоную лінію». Але ж Лё Пэн адкрыта кажа, што калі баявыя дзеянні скончацца, прыярытэтам яе знешняй палітыкі будзе збліжэнне з Расіяй.

У Марын хапае і іншых супярэчлівых выказванняў. З 2011 года, калі палітык стала на чале партыі, яна чатыры разы наведвала Маскву і адзін раз — Крым. Лё Пэн згодная на санкцыі супраць Расіі, але не падтрымлівае адмову ад імпарту расійскіх энерганосьбітаў, бо лічыць такую адмову роўнай эканамічнай смерці для Францыі.

Аналітыкі лічаць, што Лё Пэн бачыць у Пуціне абаронцу сям’і, хрысціянства і прынцыпаў нацыянальнай дзяржавы ў часы глабалізацыі.

У 2014 годзе партыя Лё Пэн узяла крэдыт у памеры 9,4 мільёны еўра ў Першым чэшска-расійскім банку. Падставай для гэтага нібыта паслужыла тое, што французскія банкі адмовілі «Нацыянальнаму фронту» ў крэдыце.

З улікам таго, што пагадненням у расійскім фінансавым сектары, якому і належаў Першы чэшска-расійскі банк, не хапае празрыстасці, крэдыт на такую вялікую суму шмат у каго выклікаў пытанні пра тое, ці не будзе Лё Пэн занадта залежнай ад Крамля.

Яшчэ больш цікава тое, што зараз партыя Лё Пэн атрымала яшчэ адзін вялікі крэдыт ад венгерскага банка, а кіраўнік Венгрыі Віктар Орбан — адзін з нешматлікіх еўрапейскіх саюзнікаў Пуціна. Таму, калі Лё Пэн усё ж пераможа ў нядзелю, ці не атрымаецца так, што яна будзе адчуваць сябе яшчэ і абавязанай рэжыму Орбана?

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Нацыяналістка Лё Пэн у выпадку перамогі на выбарах у Францыі хоча выйсці з аб'яднанага камандавання НАТА

Францыя перадае Украіне самаходкі і супрацьтанкавыя ракеты

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы1

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію29

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы27

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы1

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць