Грамадства

63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі

27 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі вырак палітзняволенай Ірыне Алябовіч. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў жанчыну вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 368 («Абраза Лукашэнкі») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляе «Вясна».

Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама вядома, што яна мусіць выплаціць штраф.

Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года на падставе крымінальнай справы аб абразе Мікалая Карпянкова. Да яе з вобшукам прыйшлі два міліцыянты, забралі тэлефон, праверылі нік у тэлеграме, пасля гэтага паказалі сваю раздрукоўку з яе нікам і каментаром, і арыштавалі.

Потым Ірыну перавялі ў Жодзіна. У жанчыны праблемы з ціскам і цукровы дыябет, але ёй не аказвалася неабходная медыцынская дапамога за кратамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць