Усяго патроху1212

«У момант родаў нават акушэрка анямела». У Брытаніі нарадзіліся двайняты са скурай розных колераў

Гэта гісторыя двух дзяцей Шантэль Братан, якія нарадзіліся ў красавіку мінулага года ў Брытаніі. Двайнят завуць Аён і Азіра. Аён, хлопчык, нарадзіўся са светлай скурай і зялёнымі вачыма. У маленькай сястрычкі Азіры цёмная скура і карыя вочы.

«У момант родаў нават акушэрка анямела, убачыўшы, што немаўляты маюць два розныя колеры скуры»

«Увесь час пытаюцца, ці абое яны мае дзеці, — кажа шчаслівая матуля. Але яна ўжо прызвычаілася да такіх пытанняў. Згадваючы час, калі ёй паказалі нованароджаных пасля родаў, Шантэль кажа: «Гэта быў шок. Тады я падумала, што ў мяне двое сапраўды ўнікальных дзяцей».

Затым дадае: «Людзі часта запытваюць: «Ты ўпэўнена, што абое твае і што ў шпіталі не было нейкай памылкі?»».

Што кажуць педыятры

Выпадак з Аёнам і Азірай — не адзіны. Імавернасць таго, што міжрасавая пара будзе мець двайнят з розным колерам скуры, складае 1 да 500. Дзядуля Шантэль — нігерыец па матчынай лініі, а бацька яе дзяцей напалову ямаец і напалову шатландзец.

На думку педыятраў, якія сочаць за дзецьмі, розніца ў колерах паміж імі будзе станавіцца ўсё больш і больш прыкметнай.

«Я думаю, што іх валасы таксама будуць іншымі», — кажа медсястра. «У маленькай дзяўчынкі будуць густыя і кучаравыя валасы, у хлопчыка прамыя».

Каментары12

  • ясно
    23.08.2022
    адно ў мамку ўдалося, другое ў татку
  • Sis
    23.08.2022
    Они не близнецы. Они двойнята. Разные яйцеклетки. Это в школе изучают.
  • ясна, што такі "спец" гэты "ясно"
    23.08.2022
    "- Немногие знают, что бывают случаи, когда у женщины рождаются близнецы от разных отцов, - рассказал автор.
    Дело в том, что иногда в яичниках созревают две и больше яйцеклеток. Тогда женщина способна забеременеть разнояйцевыми близнецами.
    Оплодотворить две яйцеклетки, которые могут выходить из яичника с перерывом в несколько часов, может как один мужчина, так и двое.
    При этом зачатие второго ребенка может произойти спустя несколько дней после первого. Так, были случаи, когда на свет появлялись близнецы с разным цветом кожи."

    гэта я так прывяла - для агульнага развіцця некаторых. што бывае вось нават так... ясна, што гэта не ейны выпадак. але тут таксама нельга сказаць, што чорненькі ў тату, а беленькі ў маму. мажліва ўсё цалкам наадварот - у яе дзядуля нігіерыец, а ён напалову шатландзец. ці абодва хлопчыкі ўзялі ад двух бацькоў.


Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць