Іран выкарыстоў спадарожнікавы інтэрнэт кампаніі Ілана Маска супраць сіл ЗША. Паводле The Washington Post, Маск прыйшоў у лютасць, калі даведаўся пра гэта. Аб публікацыі піша Reuters.

Каманда SpaceX выявіла два выпадкі несанкцыянаванага выкарыстання Starlink, якія былі звязаныя з іранскімі дзеяннямі супраць амерыканскіх сіл.
Гаворка ідзе пра атакі пасля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі ўдары па Іране. Паводле The Washington Post, выкарыстанне іранскімі вайскоўцамі Starlink апісана ў сакрэтным дакладзе міністру абароны ЗША Піту Хегсету. Пентагон у адказе Reuters заявіў, што яму невядома пра такі даклад.
Асобна Маску паведамілі і пра дзеянні саміх амерыканскіх вайскоўцаў: яны выкарыстоўвалі Starshield — ваенную версію сістэмы — для палётаў дронаў-камікадзэ, але карысталіся таннейшым тарыфам, прызначаным для наземных аперацый. Пра гэта выданню расказала адна з крыніц.
Starlink не мае дазволу на працу ў Іране, аднак Маск раней прызнаваў, што сэрвіс там дзейнічае. Паводле The Wall Street Journal, пасля крывавага падаўлення студзеньскіх пратэстаў амерыканскі ўрад таемна пераправіў у краіну тысячы тэрміналаў Starlink.
Іранскія ўлады рэгулярна абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту падчас пратэстаў, а з пачатку цяперашняй вайны ў канцы лютага захоўваюць жорсткі кантроль над сувяззю.
Каментары