Самалёт Ryanair, які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінах — паведамлялася пра бомбу на борце
Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Польшчы, экстранна сеў у Афінскім міжнародным аэрапорце. Грэцкае выданне Рrotothema піша, што з самалёта паступіла паведамленне пра бомбу на борце.

Фота: ryanair.com
Самалёт ляцёў з польскіх Катавіц. На борце было 192 чалавекі. Пасля паведамлення пра бомбу ён накіраваўся ў афінскі аэрапорт у суправаджэнні грэцкіх знішчальнікаў F-16.
Пасажыраў пасля пасадкі эвакуіравалі. У аэрапорт накіраваліся сілы спецыяльнага прызначэння.
Пазней паведамілі, што інфармацыя пра бомбу аказалася няпраўдай.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары