Спорт1010

Польскі міністр спорту прапанаваў стварыць для беларусаў і расіян зборную бежанцаў

Польскі міністр спорту Каміль Бартнічук прапанаваў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту разгледзець альтэрнатыўнае рашэнне, пры якім частка беларускіх і расійскіх спартсменаў магла б узяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў наступным годзе. Ён лічыць, што варта стварыць зборную бежанцаў, у якую ўвойдуць толькі спартсмены, выразна апазіцыйныя Лукашэнку і Пуціну.

«Большасць выступае за тое, каб спартсмены з Расіі і Беларусі не ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў наступным годзе», — заявіў міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук пасля сённяшняй анлайн-сустрэчы спартыўных прадстаўнікоў больш чым 30 краін.

Большасць выступленняў — за выключэннем Грэцыі, Францыі, Японіі — прагучала менавіта ў такім тоне, сказаў Бартнічук. Але пры гэтым ён адзначыў, што пакуль не прынята рашэнне аб магчымым байкоце мерапрыемства ў выпадку допуску да гульняў беларускіх і расійскіх спартсменаў.

«На гэтым этапе так ставіць пытанне бессэнсоўна. Мы павінны даць Міжнароднаму алімпійскаму камітэту час паразважаць. Пры гэтым я дакладна засведчыў, што гэта сцэнарый, які мы не павінны выключаць», — падкрэсліў польскі міністр.

У той жа час Бартнічук прэзентаваў ідэю альтэрнатыўнага рашэння — стварэнне прадстаўніцтва для бежанцаў, у якую ўвайшлі б праціўнікі рэжымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта было прынята як цікавая канцэпцыя, якая можа быць асновай для перамоў з МАК», — адзначыў Бартнічук.

У канцы студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясціў, што расіянам і беларусам дазволяць спаборнічаць у французскай сталіцы, праўда, без магчымасці дэманстрацыі нацыянальных колераў і выканання гімнаў. Яны будуць змагацца за алімпійскія ліцэнзіі на спаборніцтвах у Азіі. 

Такое рашэнне падтрымалі не ўсе. Нацыянальныя алімпійскія камітэты Украіны, Польшчы, краін Балтыі і Паўночнай Еўропы ўжо выказаліся супраць такой схемы. Яны лічаць, што «да заканчэння варварскай вайны ва Украіне ніякія расійскія і беларускія спартсмены не павінны браць удзел ні ў якіх міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях.

Каментары10

  • Виктор
    10.02.2023
    Изгоев а не беженуев.
    И пусть выступают в клетках и соревнуются друг с другом.
    Террористы должны быть изолированы от всего цивилизованного мира.
  • Альф
    10.02.2023
    Лепш бы палякі не забаранялі бел мову ў квяцярнях
  • Кажан
    10.02.2023
    Виктор, сам ізгой і чалавек недалёкі. Хаця ў прынцыпе ў цябе мабыць таксама сзізафпжнія?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць