Культура2525

У Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Культура» заявіла прызначаная Лукашэнкам мастацкая кіраўніца тэатра Вольга Няфёдава, піша «Люстэрка».

«Нам па-ранейшаму не стае акцёраў. <…>. Адчуваем патрэбу ў артыстах ад 30 да 60 гадоў. Асноўныя дзейныя асобы ўсёй сусветнай драматургіі належаць менавіта да названага пакалення. Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу, каб у тэатры былі найлепшыя як па таленце, так і па душэўных якасцях», — заявіла яна.

«Самае важнае патрабаванне да кандыдатаў — талент, бо Купалаўскі тэатр заўсёды (і 100 гадоў таму, і цяпер) вылучаўся прафесійным акцёрскім складам. Яшчэ адзін важны крытэрый пры адборы ў трупу — душэўныя якасці, што адпавядаюць гордаму імені Чалавек. Подлых і злосных людзей сцэна не прымае, адштурхоўвае. Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр», — дадала артыстка.

Настойлівыя пошукі выканаўцаў працягваюцца ўжо два гады. У трупе засталося ўсяго дзевяць акцёраў са старога калектыву. Праўда, у пяці з іх — адна ці дзве ролі ў рэпертуары. Сярод гэтай пяцёркі і Вольга Няфёдава. На сустрэчы з Лукашэнкам у лютым 2021-га яна плакала, успамінаючы яго выхад з аўтаматам падчас пратэстаў-2020. У сакавіку яна атрымала медаль Францыска Скарыны, а ў верасні стала заслужанай артысткай Беларусі. У чэрвені 2021-га Няфёдава выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне.

У 2021-м праз кастынгі ў трупу сталі набіраць новых акцёраў, частка якіх была прафесіяналамі (у тым ліку, перайшла з тэатраў Бабруйска і Пінска), астатнія — студэнтамі. Але з таго часу адбылося ўжо, як мінімум, восем кастынгаў. Акцёраў з іншых беларускіх тэатраў у трупу Купалаўскага не бралі.

Высветлілася, што ў Мінск, не знайшоўшы беларускіх выканаўцаў, паклікалі акцёраў з Расіі. Гэта выпускнікі маскоўскага ГІТІСа, а таксама экс-студэнты маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва. Пра іх працу яшчэ ў лістападзе 2022-га згадвала дзяржпрэса. У сваіх расійскіх установах яны, зразумела, не вывучалі беларускую мову, таму для іх у Купалаўскім ставяць пластычныя спектаклі без слоў (напрыклад, сярод апошніх — «Наш космас»).

Каментары25

  • пачотная госття антикупаловского
    08.03.2023
    "у Купалаўскім ставяць пластычныя спектаклі без слоў (напрыклад, сярод апошніх — «Наш космас»)."

    прыкольна)

    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/311807
  • Абу
    08.03.2023
    Тэатр паламатых лялек.
  • Железный Дровосек
    08.03.2023
    Ды які ён зараз «Купалаўскі»? Ды яшчэ з рускімі акторамі? Кружок самадзейнасці пры калгасным сельпо(уваход з двара,грукаць два разы).

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць