Вайна1515

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Reuters атрымала доступ да матэрыялаў украінскай Генпракуратуры. Там сабраныя сэксуальныя злачынствы, якія расійскія вайскоўцы 15-й асобнай мотастралковай брыгады здзейснілі ў чатырох дамах у Браварскім раёне недалёка ад сталіцы Кіева ў сакавіку 2022 года.

Скан дакумента Генпракуратуры Украіны з 12 расійскімі вайскоўцамі, якія падазраюцца ў здзяйсненні сексуальнага гвалту ў Браварскім раёне на ўскраіне Кіева ва Украіне ў сакавіку 2022 годы. Фота: REUTERS

Следчыя абвінавацілі ў гвалце 12 вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай брыгады.

Следства сцвярджае, што 13 сакавіка 2022 года расійскія салдаты ў адным з дамоў у Браварах Кіеўскай вобласці збілі мужчыну і прымусілі яго глядзець на згвалтаванне жонкі. Пасля гэтага двое салдат згвалцілі іх чатырохгадовую дачку. 

Абвінавачаныя ў згвалтаванні дзяўчынкі былі снайперамі, 28 і 32 гадоў. Пракуратура называе імя толькі малодшага з іх — Яўген Чарнакніжны. Паводле пракуратуры, ён вярнуўся ў Расію. Другі мужчына загінуў.

Reuters змагло знайсці нумар Чарнакніжнага, на званок адказаў чалавек, які назваўся яго братам. Ён паведаміў, што Чарнакніжны памёр, і заплакаў. Пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. Але пра гібель Чарнакніжнага ў красавіку 2022 года паведамляла выданне Orenday.

Пракуратура сцвярджае, што пасля няўдалай спробы захапіць Кіеў салдаты перайшлі да татальнага запалохвання мясцовага насельніцтва.

Так, па версіі следства, у гэты дзень салдаты 15-й асобнай мотастралковай брыгады збілі пажылую пару ў суседнім доме, згвалтавалі 41-гадовую цяжарную жанчыну і 17-гадовую дзяўчыну, а пасля здзейснілі групавое згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны і яе маці. Таксама яны здзяйснялі рабаванні.

Пракуратура заявіла, што ўсе пацярпелыя выжылі, ім аказаная псіхалагічная і медыцынская дапамога.

Генеральная пракуратура Украіны паведамляе, што расследуе больш чым 71 тысячу паведамленняў аб ваенных злачынствах, здзейсненых пасля пачатку вайны.

Каментары15

  • Ёсік
    14.03.2023
    Лукашэнка, азаронак з мукавозчыкам, гладкая, Швед, можа ёсць што сказаць, як генеральнаму пракурору? Украінскія жанчыны маняць? Ці гэта і ёсць сэнс дэнацыфікацыі. Каб вы ўсе ў пекле апынуліся.
  • Беларус
    14.03.2023
    Лукашэнка павiнен быць прызнаны таксама саудзельнiкам расейскiм памагатым.
  • конь
    14.03.2023
    А здавалася б, людзі. Ногі, рукі, галава, нос... Калі глядзіш на рускіх, не давярай сваім вачам.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць