Грамадства1717

У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага

Фотасправаздачу пра жалобную акцыю з нагоды гібелі расійскага прапагандыста Уладлена Татарскага апублікавала кіраўніцтва «Рускага дома» ў Гомелі ў сябе ў сацыяльных сетках. На ёй прысутнічалі і вучні сярэдняй школы №59, якіх прывёў настаўнік «патрыятычнага» выхавання Дзмітрый Уклейка.

На Дзмітрыя Уклейку з вучнямі на гэтым мерапрыемстве звярнула ўвагу гомельскае выданне «Штодзень». Паводле яго, Уклейка — вядомы мясцовы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і «рускага свету».

Дзмітрый Уклейка

«Вельмі кранальная падзея адбылася сёння ў нашым Доме дзякуючы Дзмітрыю Уклейку і яго выхаванцам з СШ №59. Перад кінасеансам хлопцы ўшанавалі памяць расійскага ваенкара Уладлена Татарскага, які трагічна загінуў ад тэракту ў пецярбургскім кафэ. Глыбокія спачуванні… Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора ўвечары. У кавярні, дзе праходзіў творчы вечар журналіста, прагрымеў выбух, ударная хваля выбіла шкло. Папярэдне вядома пра 25 пацярпелых, з якіх 19 параненыя», — напісалі прэс-сакратары расійскай арганізацыі.

У прыёмнай школы адказалі, што нічога не ведаюць пра акцыю Уклейкі. Адзіны чалавек які валодае такой інфармацыяй — гэта намесніца дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Таццяна Халязнікава, аднак яна, маўляў, у школе цяпер адсутнічае.

Каментары17

  • Jahor
    03.04.2023
    Ды і дзеці не з малодшых класаў. Ужо мазгі павінны працаваць.
  • не такі як ёсць
    03.04.2023
    Насамрэч пытанне да бацькоў дзяцей, бо ад гэтага боўдзіла са спітай мордай (тыповы прадстаўнік рускага свету) чакаць разумных учынкаў не прыходзіцца
  • гітлерюгенд нейкі, а не школа
    03.04.2023
    Відэалекторый з удзелам гэтага пудзіла быў?

    https://youtube.com/watch?v=ssn5gioF4YU

    Ваенрук таксама любіць забіваць і рабаваць?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць