Грамадства2424

Праз тры гады пасля выбараў у Беларусь рызыкнуў прыехаць прыяцель Бабарыкі і «назіральнік ад «Газпрама» Аляксандр Мяшкоў

Аляксандр Мяшкоў прыехаў на радзіму пасля доўгага перыяду, калі ён на гістарычнай радзіме не бываў. Той перыяд пачаўся з прэзідэнцкіх выбараў — 2020. Мяркуючы па сацыялагічных апытаннях, на тых выбарах безумоўным фаварытам грамадства быў кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, якога з Аляксандрам Мяшковым звязвалі персанальныя і працоўныя сувязі. 

александр мешков
Аляксандр Мяшкоў. Фота: by.tribuna.com

Аляксандр Мяшкоў — адзін з двух сыноў знакамітага гандбольнага трэнера Анатоля Мяшкова, у гонар якога названы брэсцкі гандбольны клуб.

Сам Анатоль Мяшкоў нарадзіўся ў Касцюковіцкім раёне, але потым пераехаў у Брэст, дзе ў яго нарадзілася двое сыноў. 

Адзін з іх, Сяргей, зрабіў кар'еру ў расійскіх сілавых структурах, другі, Аляксандр, — у «Газпраме». 

Аляксандр Мяшкоў даслужыўся да дарадцы кіраўніка «Газпрама» Аляксея Мілера, намесніка кіраўніка апарата «Газпрама» і кіраўніка назіральнай рады «Газпрам трансгаз Беларусь».

Прасцей кажучы, Аляксандр Мяшкоў апошні час назіраў за газпрамаўскімі справамі ў Беларусі. 

Галоўны актыў «Газпрама» ў Беларусі — гэта газавая труба, якую Лукашэнка прадаў расіянам. 

А грошы газпрамаўскіх структур у Беларусі, галоўная з якіх — «Газпрам трансгаз Беларусь», ляжаць і заўсёды ляжалі ў Белгазпрамбанку, якім кіраваў Віктар Бабарыка

Да Клуба імя Мяшкова Віктар Бабарыка дачынення не меў, Белгазпрамбанк клуба не спансараваў.

Два менеджары часта сутыкаліся ў працоўных справах, а таксама ў моманты адпачынку. Людзі расказвалі «Нашай Ніве», што Бабарыка з Мяшковым неаднойчы арганізоўвалі адпачынак топам «Газпрама» ў Белавежскай пушчы. 

«Адносіны ў іх былі нармальныя.

На маю думку, Бабарыка, наколькі я Бабарыку ведаю, сам прыняў самае галоўнае рашэнне ў сваім жыцці. Але і тое, што пры гэтым ён мог спытаць меркаванне Мяшкова, таксама нельга выключаць, — сказаў «Нашай Ніве» адзін з беларускіх банкіраў.

— Мяшкоў жа — гэта прадстаўнік тых уплывовых колаў у Расіі, якія на дух не пераносяць Лукашэнку, бо не лічаць яго роўным сабе».

Выпадковасць ці не, але з моманту выбараў 2020 года Аляксандр Мяшкоў, які рэгулярна да таго прыязджаў у Брэст на дні народзінаў сваякоў, а таксама каб праверыць справы гандбольнага клуба, перастаў з'яўляцца ў Беларусі. 

«Справы гандбольнага клуба ў фінансавым плане таксама пайшлі не вельмі. Наколькі мне вядома, фінансаванне па ўсіх лініях там вельмі скарацілася, што ўскосна магло сведчыць пра нейкую крыўду Лукашэнкі на Мяшкова. Сувязь з 2020-м для мяне тут несумненная. Ён, як мінімум, не змог адгаварыць свайго менеджара ад палітычнага выступлення», — дадае наш суразмовец. 

Але нешта змянілася. Як вядома «Нашай Ніве», не больш як месяц таму Аляксандр Мяшкоў, нарэшце, з'явіўся ў Беларусі на кароткі час. 

Паралельна з гэтым у Беларусі разгортваецца «справа «Газпрам трансгаза». 

Справа «Газпрам-Трансгаза» разрастаецца: крыніцы кажуць пра сотню затрыманых і распіл расійскіх маштабаў 

Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Минский клуб сторонников Бабарыки
    06.04.2023
    Хватит наводить тень на Виктора! От того что он накоротке с Миллером и прочими газпромовцами не значит,что он больше соблюдал российские интересы,чем беларуские! Мы верим,что он хотел только добра для беларусов. Если для Беларуси выгодно объединится с Россией,то так тому и быть!
  • Циркач
    06.04.2023
    Я против того, чтобы Бабарико сидел в тюрьме, НО!

    Меня до сих пор поражает то, как беларусы продолжают верить, что Бабарико, возглавляя кремлёвско-путинскую дочернюю компанию(!!!), якобы, был национально-ориентированным.

    Нельзя сидеть на кремлёвском общаке и выступать за независимость от рашки. Нельзя быть встроенным в путинскую "модель" бизнеса и быть против кремлядей. Это нонсенс! 
    Неужели даже после таких новостей это всё равно беларусам непонятно?
  • МКСБ
    06.04.2023
    Анатоль, а вот молодофронтовец и успешный бизнесмен Ваня Шыло так не считает. Виктор приведет нас в Европу,ведь в Газпром это корпорация работающая по самым высоким европейским стандартам!

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы8

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць