Нерухомасць

Калі адкрыюць бізнэс-комплекс з рэстаранам і СПА ў завулку Соф'і Кавалеўскай

Даўгабуд у завулку Соф'і Кавалеўскай рыхтуецца да адкрыцця. Гаворка пра шматфункцыянальны комплекс GS PLAZA «Жамчужына», які узводзіць кітайскі інвестар.

Фота: Onliner

Будаўніцтва распачалі яшчэ ў чэрвені 2016 года, завяршэнне будаўніцтва планавалі да 2020-га. Але тэрміны здачы ў эксплуатацыю пераносіліся ўжо некалькі разоў.

Сёння, па словах кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргея Рубанава, гатоўнасць аб'екта складае 99%.

— Думаю, у першай дэкадзе 2026 года гэты аб'ект пачне функцыянаваць. Там будзе рэстаранная зона, бізнэс-цэнтр, навучальныя цэнтры ўнутры ўстановы. Што да добраўпарадкавання, абяцанне інвестар стрымае: прывядзе ў парадак прылеглыя тэрыторыі, у тым ліку і ў стылістыцы Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Згодна з інфармацыяй на сайце забудоўшчыка, у комплексе таксама прадугледжаны гасцініца і спа-зона.

— Скажу больш: найбліжэйшая тэрыторыя, якая мяжуе з вуліцамі Сямашкі і Чыгуначнай, два гады таму намі добраўпарадкоўвалася як паркавая зона. Там адбыўся конкурс лаваў, устаноўлены дзіцячыя, спартыўныя комплексы, абсталяваны пешаходныя сувязі. Жыхары дзякуюць і выкарыстоўваюць дадзеную зону па прызначэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць