Вайна22

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»

На Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе «Раснафты» адбылася новая атака беспілотніка. У выніку пажару выведзена са строю асноўная ўстаноўка АТ-6, якая забяспечвала амаль палову магутнасцяў прадпрыемства — каля 23 тысяч тон нафтапрадуктаў у суткі, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў галіне.

Разанскі НПЗ. Фота: premierstroy.ru

АТ-6 была адзінай устаноўкай, якая працягвала працаваць пасля папярэдняй атакі на завод у жніўні, калі прыйшлося тэрмінова спыніць працу іншых комплексаў. Цяпер адзін з раней пашкоджаных блокаў паступова вяртаецца ў строй, таму завод пакуль працуе толькі на 23% сваёй магутнасці. Паводле ацэнак крыніц Reuters, поўнае аднаўленне вытворчасці можа заняць каля двух тыдняў.

Разанскі НПЗ лічыцца найбуйнейшым у «Раснафце» і забяспечвае палівам у тым ліку Маскоўскі рэгіён. Ён уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі і дае каля 5% ад усёй нафтаперапрацоўкі краіны. У 2023 годзе завод выпусціў 2,3 мільёна тон бензіну, 3,4 мільёна тон дызпаліва і больш за 4 мільёня тон мазуту.

З пачатку жніўня, па падліках Reuters, беспілотныя атакі вывелі са строю каля 17% магутнасцяў расійскіх НПЗ. Як мінімум пяць заводаў цалкам спынялі працу — Куйбышаўскі, Новакуйбышаўскі, Саратаўскі, Валгаградскі і Сызранскі. Агульны аб’ём прастояў у жніўні дасягнуў 6,4 мільёна тон, што стала рэкордным паказчыкам для галіны.

Каментары2

  • Burn
    05.09.2025
    Звездопад
    Музыка: А.Пахмутова Слова: Н.Добронравов

    С неба лиловые падают звёзды,
    Даже желанье придумалось просто.
    На небосклоне привычных квартир
    Пусть загорится весь "русский мир"!

    Припев:
    Звездопад, звездопад,
    Это к счастью, друзья, говорят.
    Мы оставим без бенза с соляркой
    Сумасшедших убийц «путинят».
  • Спадар
    06.09.2025
    "..не все так однозачно..";)))))

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць