Грамадства1414

«Перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду». Ціханоўская павіншавала з Днём беларускай вайсковай славы

Больш за пяцьсот гадоў таму адбылася бітва пад Воршай — адзін з ключавых момантаў у гісторыі беларусаў, калі нашыя продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў Маскоўскай дзяржавы. Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская павіншавала з Днём беларускай вайсковай славы. 

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

«Гісторыя паўтараецца: нават праз стагоддзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой суверэнітэт. Але, як і пяцьсот гадоў таму, перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду, хто здольны яднацца перад тварам ворага і дапамагаць адно аднаму», — кажа Ціханоўская. 

Яна нагадвае, што ўжо тры з паловай гады працягваецца поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, і ўвесь гэты час беларусы з палка Каліноўскага і іншых фармаванняў у шэрагах ЗСУ мужна змагаюцца за ўкраінскія зямлі, нягледзячы на небяспеку і страты.

Яна дадае, што ўжо праз некалькі дзён пачынаюцца новыя вучэнні «Захад-2025». Падчас іх будуць адпрацоўвацца сцэнары выкарыстання ядзернай зброі. Захопніцкія амбіцыі Расіі не знікаюць, а толькі ўзрастаюць, і мы, беларусы, жывём на самай мяжы гэтых пагрозаў.

«Сёння як ніколі важна ўсведамляць каштоўнасць беларускай незалежнасці. Незалежнасць — гэта гарантыя бяспечнай будучыні для нашых дзяцей, магчымасць жыць у краіне, дзе паважаюць чалавечую годнасць і шануюць сваю спадчыну. Толькі ад нас залежыць, ці будзе Беларусь свабоднай і мірнай», — кажа яна.

Каментары14

  • Жора
    08.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ягеллончик
    08.09.2025
    Слаўся, пан Астрожскі, ЗСУ ды каліноўцы!
  • Гражданин РБ
    08.09.2025
    Плохо, что у беларуских офицеров не осталось чести :( они не служат народу, а выслуживаются перед хозяином

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць