Грамадства2020

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Андрэй Паднябенны з Гомеля адбываў там свой 16-гадовы тэрмін. Пра яго смерць паведаміла яго матуля.

Палітвязень Андрэй Паднябенны. Фота spring96.org

«Мае дарагія! 3 верасня не стала майго любімага сыночка!!! Мая крывіначка, мая бусінька адбываў непамернае пакаранне ў Магілёве, ПК-15. Якаясьці сволач пазбавіла яго свабоды, а затым і жыцця… Адыходзяць найлепшыя. Мае залатыя ўнучачкі засталіся без бацькі… Суцяшае толькі адно: больш ніхто не зможа ні фізічна, ні псіхалагічна здзекавацца з майго сына… » — напісала маці.

36-гадовы Андрэй Паднябенны меў расійскае грамадзянства (ён родам з Хабараўска), але з шасці гадоў жыў у Беларусі і меў дазвол на жыхарства.

Мужчына навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце транспарту. Пасля перавёўся ў Харкаўскі аўтадарожны. Быў іпэшнікам і меў дазвол на рознічны гандаль таварамі. Працаваў таксама ў гандлі аўтазапчасткамі, на курсах кіравання, пісала «Вясна».

Андрэй мае жонку і двух малых дзяцей.

Ён пачаў займацца актывізмам з 2019 года. Тады выступаў супраць кропкавай забудовы ў сваім раёне: збіраў подпісы пад калектыўным зваротам жыхароў супраць ушчыльнення і друкаваў улёткі. 

На выбарах 2020 года Андрэй быў назіральнікам. Яго абурылі фальсіфікацыі, ён пісаў скаргі на начальніка камісіі ў пракуратуру. Хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту. На адной з такіх ён быў на машыне: за гэта быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў.

Затрымалі Андрэя 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. 

Хлопца судзілі ў закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, сярод якіх ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Андрэя абвінавачвалі ў падпале машыны начальніка ўпраўлення дэпартаменту выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

КДБ унёс Андрэя ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Але праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Потым Андрэю дадалі да асноўнага тэрміну яшчэ год і восем месяцаў зняволення. Яго дадаткова асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

Палітвязень знаходзіўся ў калоніі №15 у Магілёве.

Гэта ўжо дзявятая смерць у калоніі ці турме: Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер, Андрэй Паднябенны.

@nashaniva Палітвязень Андрэй Паднябенны загінуў у Магілёўскай калоніі. Яму было трыццаць шэсць гадоў #гомель #могилев #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ suara asli - milenia -

Каментары20

  • Кралала
    08.09.2025
    Перадаю прывітанне працаўнікам беларускіх вязніц. Калі ў вас атрымаецца пазбегнуць суда пры жыцці, у вас не атрымаецца пазбегнуць высшага (божага) суда. За ўсё трэба будзе адказваць, гатовыя вечна ў пекле смажыцца на патэльні?
  • Vola
    08.09.2025
    Svietlaja pamiac.
  • даведка
    08.09.2025
    Лучше бы они поднимали бунты в колониях, чем убивали самих себя...

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць