Свет11

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца

Гэта не Мілан і не Сіцылія.

Базіліката. Фота: Gary Yeowell / Getty Images

Трэвэл-журналістка Кейтлін Разаці аб'ездзіла ўсю Італію. У артыкуле для Business Insider яна назвала свой любімы рэгіён, куды вяртаецца з задавальненнем.

Гэта Базіліката. «Рэгіён, які я наведала шэсць разоў з 2021 года і які я лічу найлепш захаванай таямніцай краіны», — піша яна.

Базіліката знаходзіцца ў Паўднёвай Італіі, паміж Апуліяй і Калабрыяй. Гэты рэгіён журналістка любіць за яго пагоркі і кухню.

Да таго ж, там нешматлюдна. Па стане на 2024 год насельніцтва ўсяго рэгіёна Базіліката складае менш за 550 000 чалавек, у той час як насельніцтва Рыма — каля 3 мільёнаў.

Базіліката аточана морам з двух бакоў — на поўдні Іанічным, а на захадзе Тырэнскім морам.

Сярод турыстаў вядомае Амальфітанскае ўзбярэжжа ў Італіі. Журналістка прапануе альтэрнатыву — пляжы Маратэа.

Маратэа. Фота: silvio sicignano / Getty Images

Ежа ў Базілікаце выходзіць далёка за межы піцы і пасты.

Peperone crusco — або хрумсткія чырвоныя перцы — займаюць асобнае месца ў кухні Базілікаты. Яны падаюцца амаль з усім.

«Я ела іх з рознымі стравамі з пасты (асабліва pasta mollicata, паста, пасыпаная сухарамі), і я нават ела іх, пакрытыя шакаладам, у невялікай кандытарскай у Піньёле», — піша журналістка.

Аматары сыру будуць рады паспрабаваць качакавала. Гэты сыр у форме кроплі звычайна вырабляецца з авечага малака (хоць можа вырабляцца і з каровінага), і падобны да правалоне.

Качакавала. Фота: commons.wikimedia.org

Каментары1

  • Міколка-паравоз
    08.09.2025
    Маратэа, што на фота, падаецца самае турыстычнае месца там. Галівуд папуляразываў яго апошнія гады ў кіно

    У краі з тузін замкаў і манастыроў, якія сваю гісторыю беруць з рымскага, візантыйскага (праз гэта назва рэгіёна - зямля візантыйцаў) ці з гіспанскага часу.
    Хто такое любіць - самае тое пахадзіць, палазіць

    А антычная назва краю - Луканія, захавалася ў назвах гор і прозвішчах жыхароў

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць