Усяго патроху1818

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў

Спрабуючы стварыць усёмагутны штучны інтэлект, прадпрымальнікі з Крэмніевай даліны адначасова шукаюць і Бога.

Крэмніевая даліна — флагман эканомікі Каліфорніі. Фота: Tayfun Coskun / Anadolu via Getty Images

Крэмніевая даліна, якая заўсёды асацыявалася з контркультурай, левымі поглядамі і фестывалямі кшталту Burning Man, пачала масава звяртацца да хрысціянства. На новы нечаканы трэнд звяртаюць увагу журналісты The Telegraph.

У чэрвені гэтага года журналісты пабывалі ў Крэмніевай даліне на сустрэчы з былым кіраўніком Intel Пэтам Гелсінгерам. Сотні людзей прыйшлі не толькі дзеля абмеркавання тэхналогій. Галоўнай тэмай вечара стаў «святы зрух» (holy shift) у свеце тэхналогій.

Мерапрыемства было арганізавала Супольнасцю «Дзеі 17» (Acts 17 Collective) ці «Прызнаючы Хрыста ў тэхналогіях і грамадстве». На сваім сайце яны пішуць: «Мы — супольнасць мысляроў, стваральнікаў, мастакоў і лідараў. Мы тут, каб разам даследаваць глыбокія пытанні. І так, мы гаворым пра Ісуса».

Ад псіхадэлікаў да малітвы

Па словах аўтараў, раней духоўнасць у Даліне выглядала інакш: заснавальнікі кампаній шукалі прасвятлення на фестывалях у пустыні, ужывалі псіхадэлікі або практыкавалі медытацыю ў карпаратыўнай культуры. Традыцыйная рэлігія заставалася ўбаку. Але цяпер усё больш прадпрымальнікаў і інвестараў адкрыта гавораць пра сваю веру.

Супрацоўнік Google Мэт Райдэнаўр адзначае: «Бог дзейнічае ў Сан-Францыска». Па яго словах, доўгі час адкрыта гаварыць пра сваю веру, асабліва ў тэхналагічных колах, не было прынята. Цяпер, здаецца, гэта становіцца ўсё больш звыклым.

Такія суполкі, як «Дзеі 17», узначальваюць гэты рух. На іх мерапрыемствах тэхналагічныя лідары абмяркоўваюць сваю веру, а пасля нефармальна камунікуюць пад музыку — «рэміксы на рэлігійныя гімны».

Галоўныя твары руху

Сярод прыхільнікаў руху — Гэры Тан, уплывовы кіраўнік Y Combinator, самага вядомага ў свеце стартап-акселератара. Ён ладзіць сустрэчы ў сваім доме ў Сан-Францыска коштам 4 мільёны даляраў, які, па словах журналістаў, больш нагадвае капліцу, чым асабняк тэхна-багацея.

«LSD і грыбы не запоўняць пустэчу ў тваім сэрцы, прызначаную для Бога, — напісаў Тан у сацсетках. — Адгадайце, што можа?»

Але, мабыць, самым вядомым хрысціянінам Даліны з'яўляецца мільярдэр Пітэр Ціль, заснавальнік Palantir і адзін з галоўных донараў Рэспубліканскай партыі і Дональда Трампа.

Пітэр Ціль. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Ціль — перакананы каталік, які неўзабаве плануе прачытаць для «Дзей 17» цыкл лекцый пра «Антыхрыста». Ён лічыць, што канец свету будзе абвешчаны нейкай глабальнай, ультралевай таталітарнай дзяржавай, і нават параўноўваў Грэту Тунберг з фігурай Антыхрыста.

Зрух направа

Аўтары артыкула адзначаюць, што гэты рэлігійны рэнесанс супадае з прыкметным палітычным зрухам направа ў тэхналагічным свеце. Многія з «тэхна-хрысціян» з'яўляюцца прыхільнікамі Трампа або, прынамсі, скептычна ставяцца да ліберальных каштоўнасцяў, якія дамінуюць у Сан-Францыска.

Нават Гэры Тан, які раней падтрымліваў дэмакратаў, цяпер крытыкуе «экстрэмісцкіх левых сацыялістаў».

Адзін з сузаснавальнікаў «Дзеяў 17» Трэй Стывенс таксама мае непасрэдную сувязь з палітыкай. Ён з’яўляецца партнёрам венчурнага фонду Founders Fund, створанага Пітэрам Цілем, і сузаснавальнікам абароннай кампаніі Anduril. У 2016 годзе Стывенс уваходзіў у пераходную каманду Міністэрства абароны ЗША пры першай адміністрацыі Дональда Трампа.

Іншыя вядомыя асобы таксама далучаюцца да трэнду. Ніколь Шанахан, былая жонка сузаснавальніка Google Сяргея Брына, нядаўна вярнулася ў хрысціянства і заявіла, што фестываль Burning Man — гэта «інструмент Сатаны». Ілан Маск, які актыўна падтрымлівае Трампа, назваў сябе «культурным хрысціянінам».

Чаму гэта адбываецца?

Спасылаючыся на экспертаў, журналісты вылучаюць некалькі магчымых прычын. Па-першае, гэта можа быць «натуральная карэкцыя» пасля доўгага дамінавання «woke-ідэалогіі», дзе любая вера, акрамя хрысціянства, лічылася нармальнай.

Па-другое, імклівае развіццё штучнага інтэлекту прымусіла тэхнолагаў задумацца над вечнымі пытаннямі: «Што значыць быць чалавекам?». Пакуль тэхнагіганты абяцаюць стварыць звышрозум з амаль боскімі здольнасцямі, некаторыя ўжо пачалі надаваць чат-ботам рысы Бога, а іншыя — шукаць адказы ў традыцыйнай веры.

Царква Westgate ў горадзе Сан-Хасэ, штат Каліфорнія. Фота: westgatechurch.org

Пастар Джэй Кім з царквы Westgate, якая размешчана ў Крэмніевай даліне, кажа, што хаос часоў COVID і рост тэхналогій ШІ прымусілі многіх мясцовых жыхароў сутыкнуцца з экзістэнцыяльнымі пытаннямі.

Паводле яго слоў, за апошнія гады ён бачыць выразны рост цікавасці да хрысціянства: калі раней на Alpha course ( праграму, якая знаёміць з асновамі веры) у сярэднім прыходзіла каля 12 чалавек, то цяпер групы збіраюць ад 35 да 50 удзельнікаў, прычым многія з іх не мелі ранейшага рэлігійнага досведу.

Такім чынам, пасля многіх гадоў пагарды да веры самыя ўплывовыя і багатыя людзі Даліны пачалі адкрыта займацца духоўным пошукам.

Каментары18

  • Лекар
    08.09.2025
    Адказ на паверхні. Айцішнікі сталі старэць, а шмат для каго разам са старасцю прыходзіць і маразм.
  • Анёл
    08.09.2025
    Чортавы прыстасаванцы, калі не сябруеш з галавой, не судзі іншых у тым жа...
  • Нас чакае рэнесанс і трыумф волі
    08.09.2025
    Левакі дасталі абсалютна ўсіх людзей, якія хоць нешта робяць

    Яны зрабілі занадта шмат уяўна-ахвярных групаў, якім дазволена паразітаваць на працоўным насельніцтве, патрабучы ўсе болей і болей, праз тое новае пакаленне, якое толькі пачало працу ці бізнэс, іх пачынае адкрыта ненавідзець

    Дроны і штучны інтэллект дапамогуць вызваліць прадуктыўных людзей ад гэтага людажэрскага культа назаўжды

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць