Грамадства

У Брэсце маці траіх дзяцей далі «хатнюю хімію» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У віну паставілі тры эпізоды.

Брэсцкі абласны суд 10 красавіка агучыў прысуд па крымінальнай справе 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расіі і Беларусі. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), піша «Вясна».

Справу разглядае суддзя Андрэй Васілюк, дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Бацюшко.

Маці траіх дзяцей затрымалі пры канцы 2022 года, і да суда яна была пад хатнім арыштам.

Па матэрыялах следства, Падгайская ў кастрычніку 2022 года нібыта неаднаразова перасылала фота— і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фармавання.

Інфармацыя, адпраўленая ёй, змяшчала звесткі аб абстаноўцы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.

Так, 17 кастрычніка 2022 года быў адпраўлены скрыншот са школьнага бацькоўскага вайбер-чата з папярэджаннем аб ваенных вучэннях пад Баранавічамі.

Тыднем раней, 8 кастрычніка 2022 (у дзень выбуху на Крымскім мосце) у чат «Рэальная Беларусь» быў дасланы скрыншот з чата інжынераў-тэсціроўшчыкаў, на якім відаць рэакцыю расійскіх удзельнікаў чата. Да гэтага ішоў уласны каментарый: «Вучуся на тэсціроўшчыка. Нават тут пасля бавоўны неспакойна».

А 5 кастрычніка 2022 года ў «Рэальную Беларусь» было даслана 2 фатаграфіі з дворнікам, на адным здымку дворнік паставіў інструмент да чужога аўтамабіля. Да фота быў тэкст: «Альбо дворнікі багатыя, альбо страх страцілі».

Дзяржабвінаваўца запрасіў 6 красавіка для Падгайскай тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія»).

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў тэрмінам, які прапанаваў пракурор: тры гады «хатняй хіміі».

Выйшаў на волю праваабаронца Віктар Сазонаў

Дзяўчыну з Круглага затрымалі адразу пасля выпускнога. Пасля ночаў на голых дошках да яе прыязджала хуткая

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць