Паказалі затрыманага айцішніка, які нібыта вяртаўся з Польшчы ў Беларусь
У адным з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-канале паказалі відэа з мужчынам, які сцвярджае, што працуе ў польскай IT-кампаніі і ў 2022 годзе пісаў каментары ў тэлеграм-каналах, піша Reform.by.

Фота ілюстрацыйнае
Паводле каментарыя сілавікоў, мужчыну затрымалі адразу па перасячэнні ім памежнага перахода «пасля двухгадовага туляння» па Еўропе. Мяркуючы па відэа, яго выцягнулі з машыны таксі.
Паведамляецца, што супраць яго распачата тры крымінальныя справы. Сілавікі пагражаюць, што лёс ягонай кватэры і аўтамабіля, якія чалавек хацеў нібыта перааформіць, «вырашыць суд».
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары