Вайна1818

Член Рады Федэрацыі РФ назваў умову для пачатку перамоў з Украінай 

Для пачатку перамоў Украіна павінна быць гатовая перадаць у склад Расіі Мікалаеўскую, Адэскую і Харкаўскую вобласці. Пра гэта ў гутарцы з URA.RU заявіў член Камітэта па міжнародных справах Рады Федэрацыі РФ, сенатар ад анексаванага Крыма Сяргей Цэкаў.

Фота: Libkos, File / AP Photo

Цэкаў выказаў сумнеў у хуткай і публічнай згодзе Украіны на перамовы, але адзначыў, што ў выпадку перадачы названых тэрыторый можна будзе пачаць дыялог. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанні дэмілітарызацыі, дэнацыфікацыі і нейтральнага статусу павінны заставацца на парадку дня. Ён таксама адзначыў, што ўкраінскі бок павінен сам выказаць гатоўнасць да перагавораў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што цяпер падмурак для дыялогу з Украінай адсутнічае. Ён адзначыў, што Кіеў не праяўляе гатоўнасці садзіцца за стол перамоў з Масквой, а ўкраінскія ўлады не ідуць на кантакт.

«Цяпер няма нейкага падмурка, хаця б хісткага, для таго, каб выбудаваць хоць нейкі дыялог», — гаворыць Пяскоў.

Украінскі бок адмаўляе магчымасць перамоў, пакуль расійскія акупанты будуць ва Украіне. Днямі ўкраінскае войска пачало контрнаступ. 

Каментары18

  • Ну што тут сказаць
    12.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • гердзень
    12.06.2023
    АХАХАХАХАХАХАХХАХАХАХА
  • Владислав
    12.06.2023
    Бобр, не говори лукаво від чужого імені, акі диявол...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць