Свет22

Кітай паабяцаў ЗША не даваць зброі Расіі — CNN

Кіраўніцтва Кітая запэўніла дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў тым, што яно не дапамагала і не будзе дапамагаць Расіі, пастаўляючы ёй лятальную зброю. Амерыканскі чыноўнік адзначыў, што шануе гэтыя гарантыі, і ў Вашынгтона няма ніякіх доказаў, што яны не выконваюцца, перадае CNN.

Энтані Блінкен (злева) са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Фота: Leah Millis/Pool Photo via AP

У той жа час ЗША па-ранейшаму занепакоеныя магчымым супрацоўніцтвам з Масквой прыватных кітайскіх фірмаў, як сказаў Блінкен. Паводле ягоных слоў, гэтыя кампаніі здольныя пастаўляць Расіі тэхналогіі, якія пасля выкарыстоўваюцца ёю для працягу вайны ва Украіне. У сувязі з гэтым Блінкен папрасіў кітайскае кіраўніцтва «быць вельмі пільным у гэтым пытанні».

На сустрэчы з Блінкенам старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай паважае інтарэсы ЗША і не стане «кідаць ім выклік», аднак Пекін разлічвае, што і Вашынгтон будзе прытрымлівацца аналагічнай пазіцыі.

Сі адзначыў, што «ў цяперашні час міжнародная супольнасць у цэлым занепакоеная статус-кво кітайска-амерыканскіх стасункаў», таму краінам варта выкарыстоўваць агульныя інтарэсы і адмовіцца ад практыкі пагроз на карысць «мірнага суіснавання і дружалюбнага супрацоўніцтва». Лідар КНР падкрэсліў, што ад гэтага залежаць будучыня і лёс чалавецтва.

У адказ Блінкен заявіў, што ЗША не імкнуцца да новай халоднай вайны і не маюць намеру мяняць сістэму Кітая. Асобна ён адзначыў, што Вашынгтон не падтрымлівае незалежнасць Тайваня.

Каментары2

  • mikola
    19.06.2023
    Malaicy ! Kitai-Sila !
  • mikola
    19.06.2023
    Pamyliusja ! Nihai daiuc Rasei pabolei Zbroi !

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч26

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць