Грамадства1111

Дзве партыі прайшлі перарэгістрацыю ў Мінюсце

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі прайшлі перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі, як піша БелТА.

Сяргей Хаменка. Фота: БелТА

Сёння міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўручыў лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі дакументы, якія пацвярджаюць іх перарэгістрацыю. Гэтыя палітычныя партыі, паводле ўладаў, адпавядаюць патрабаванням, вызначаным у новай рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях».

«Ёсць словы, сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам, якія сталі стратэгіяй развіцця нашай краіны, — жыць трэба па законе. І сённяшняя падзея яшчэ раз падкрэслівае, што жыць па законе неабходна ва ўсіх сферах. А сфера палітычнага будаўніцтва — адна з асноўных для развіцця нашай дзяржавы, — адзначыў Сяргей Хаменка. — Сёння па выніках працы па праверцы дакументаў і рэальнасці праведзеных дзеянняў прайшла перарэгістрацыя дзвюх палітычных партый: Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі».

Раней стала вядома, што не будзе перарэгістраваная партыя «Зялёныя», якая падала дакументы без персанальных даных. Таксама не падавала спісы сяброў партыя «Справядлівы свет». Дакументы на рэгістрацыю падала новаствораная партыя «Белая Русь» і «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» Сяргея Чэрачня.

Каментары11

  • Головченко
    23.06.2023
    Охранник работает министром юстиции. Люди, вы себя уважаете?
  • Юзік
    23.06.2023
    Хіба гэта партыі? У агульна прынятым сэнсе гэтага слова.
  • ром
    23.06.2023
    ждем партыю любителей пива

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць