Вайна

Рэзервы на фронце яшчэ не задзейнічаныя, і ёсць поспехі, якія пакуль не выдаюць — Рэзнікаў

Міністр абароны Украіны адхіляе сумневы ў поспеху летняга контрнаступу і намякае, што нядаўнія сціплыя дасягненні — толькі «прэв'ю» да значна большага наступу.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: Paul Hanna / Bloomberg via Getty Images 

Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю Financial Times, што дэакупацыя групы сёл на працягу апошніх тыдняў была «не галоўнай падзеяй» у запланаваным Кіевам наступе.

«Калі гэта адбудзецца, вы ўсё ўбачыце… Усе ўбачаць усё», — сказаў ён, адмахнуўшыся ад паведамленняў медыя аб павольным прасоўванні супраць добра ўмацаваных расійскіх пазіцый.

Міністр пацвердзіў, што асноўныя вайсковыя рэзервы Украіны, уключаючы большасць брыгад, якія нядаўна прайшлі навучанне на Захадзе і якія маюць на ўзбраенні сучасныя танкі і бронемашыны NATO, яшчэ не былі задзейнічаныя ў аперацыі.

Па словах Рэзнікава, украінская армія працягвае наносіць вялікія страты расійскім войскам, іх «дэградацыя» з'яўляецца інструментам, а вызваленне ўкраінскіх зямель — мэтай.

Міністр абароны заявіў, што ўкраінскія войскі дасягнулі «пэўных поспехаў», якія Генеральны штаб не агучвае, каб не падвяргаць небяспецы войскі.

«Часам расіяне не дакладваюць свайму кіраўніцтву пра тое, што яны страцілі пэўны ўчастак або тэрыторыю. Яны баяцца дакладваць далей свайму кіраўніцтву».

Рэзнікаў папярэдзіў, што гэтая аперацыя будзе кантраставаць з леташнім разгромам расійскіх войскаў пад Кіевам, у Харкаўскай вобласці і ў Херсоне.

«Нельга чакаць цуду ў кожнай аперацыі», — сказаў ён.

FT адзначае, што ўкраінскія войскі цяпер прамацваюць лініі расійскай абароны і атакуюць у розных месцах, каб прымусіць Расію здагадвацца, дзе будзе асноўны наступ.

27 чэрвеня міністр абароны Вялікабрытаніі Бен Уолес паведаміў, што ў выніку контрнаступу Украіна адваявала ў Расіі блізу 300 квадратных кіламетраў. Гэта ўдвая больш, чым афіцыйна абвясціў Кіеў.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызнаў, што поспехі на фронце «больш павольныя, чым хацелася б». Паводле яго, увосень таксама быў момант, калі контрнаступальныя дзеянні здаваліся павольнымі, але пасля было прасоўванне наперад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць