Культура11

Два ўнікальныя партрэты Рэмбранта прададзеныя за $14 мільёнаў. Два стагоддзі пра іх ніхто не памятаў

Два партрэты віселі ў доме водаправодчыка да 1760 года, калі іх упершыню прадалі на аўкцыёне ў Амстэрдаме. Пра іх было вядома да 1824 года, а потым на іх забыліся на два дзесяцігоддзі.

Фота: Christie's image ltd

Два партрэты пэндзля Рэмбранта, якія 200 гадоў знаходзіліся ў прыватных руках, пайшлі з малатка на аўкцыёне Christie's у Лондане за 11 з лішнім мільёнаў фунтаў стэрлінгаў ($14 млн), піша Бі-бі-сі.

Невялікія авальныя партрэты (іх вышыня не перавышае 20 сантыметраў), на якіх намаляваны заможны галандскі водаправодчык з жонкай, датаваныя прыкладна 1635 годам, былі выстаўленыя на таргі ў час распродажы калекцыі старых майстроў, і чакалася, што яны будуць прададзеныя за 5—8 млн фунтаў, аднак падчас таргоў цана дасягнула £11.235.000.

Па іроніі лёсу апошні раз гэтыя партрэты з'яўляліся ў тым жа аўкцыённым доме Christie's у 1824 годзе, дзе іх і набыў продак цяперашніх уладальнікаў. З тых часоў яны не пакідалі прыватнай калекцыі, а мастацтвазнаўцы і знаўцы Рэмбранта на нейкі час забыліся пра іх.

«Я быў уражаны, калі высветліў, што на працягу 200 гадоў ніхто не даследаваў гэтых карцін і яны не згадваюцца ў працах, прысвечаных Рэмбранту, яны ціха віселі сабе два стагоддзі, і імі ціха захапляліся ўладальнікі»,

— кажа віцэ-прэзідэнт аўкцыённага дома Генры Пеціфер, спецыяліст па старых майстрах, які ўпершыню сутыкнуўся з гэтымі партрэтамі яшчэ некалькі гадоў таму падчас звычайнай ацэнкі прыватнай калекцыі і нечакана зноў адкрыў для свету два шэдэўры.

Пасля гэтага пачалася карпатлівая экспертыза аўтэнтычнасці партрэтаў, у якой бралі ўдзел эксперты з Дзяржаўнага мастацкага музея ў Амстэрдаме.

На партрэтах — самых маленькіх з тых, што выйшлі з-пад пэндзля вялікага фламандца — намалявана пажылая пара: вядомы ў Лейдэне заможны водаправодчык Ян Вілемс ван дэр Плюйм і яго жонка Яапген Карэлс.

Сям'я Рэмбранта добра ведала іх і нават параднілася з імі: іх сын ажаніўся са стрыечнай сястрой Рэмбранта з матчынага боку, ён, дарэчы, таксама быў жывапісцам, якому Рэмбрант, як лічыцца, пазней даваў урокі.

Быць можа, таму партрэты напісаны з такой цеплынёй (гэта не значыць, што ў Рэмбранта ёсць хоць бы адзін партрэт, напісаны без спробы пранікнуць ва ўнутраны свет натуры).

Два партрэты віселі ў доме водаправодчыка да 1760 года, калі іх упершыню прадалі на аўкцыёне ў Амстэрдаме.

Пасля гэтага яны вандравалі з адной прыватнай калекцыі ў іншую, пабывалі ў Варшаве, Парыжы, і, нарэшце, дабраліся да Лондана, дзе і аселі пасля продажу ў 1824 годзе.

Пасля «паўторнага адкрыцця» партрэты зноў адправіліся ў падарожжа і ў чэрвені выстаўляліся ў Амстэрдаме і Нью-Ёрку, а потым і ў Лондане на перадпродажным «класічным тыдні».

У Christie's адмовіліся паведаміць, хто менавіта набыў партрэты, і нават не сталі ўдакладняць, ці была гэта прыватная асоба, ці музей. У аўкцыённым доме заявілі толькі, што гандаль вёўся па тэлефоне, і пакупнік сам зробіць аб'яву аб куплі, калі таго пажадае.

Каментары1

  • Жвір
    07.07.2023
    Як гэта ніхто ня памятаў пра тыя партрэты, калі ў маёй дзіцячай калекцыі марак (а ёй ня 200 гадоў) ёсьць парачка з дакладна гэтымі партрэтамі...

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр8

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

П'яная выхавацелька дзіцячага садка ўбачыла на камодзе ў кавалера з Зыбіцкай $600 — а пасля як памяць адшыбла10

«Аднойчы свякроў выкінула мой фалаімітатар». Беларуска расказала, як спрабуе захаваць інтымнае жыццё, жывучы з бацькамі12

Іранічная архіўная знаходка: малітва, якая не зберагла галоўнага атэіста Вялікага Княства Літоўскага ад вогнішча17

Трамп абвесціў вайну еменскім хусітам6

У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана27

«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага20

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр8

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць