Савет Міністраў прыняў пастанову аб рэгуляванні цэн на стаматалагічныя паслугі. Яна ўступае ў сілу з 1 лістапада 2023 года.

«З мэтай павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2023 г. №442 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2014 г. №35» уводзіцца рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг», — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Цяпер, паводле гэтага паведамляння, міністэрствам «праводзіцца праца па актуалізацыі нормаў часу і нормаў расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі, а таксама разліку гранічных максімальных тарыфаў на гэтыя паслугі», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама на сайце Міністэрства аховы здароўя паведамляецца, што цяпер дзейнічае цэнавае рэгуляванне на артапедычныя і зубатэхнічныя стаматалагічныя паслугі, але «пры гэтым на сённяшні дзень не ахопленыя рэгуляваннем тэрапеўтычныя, хірургічныя, артадантычныя стаматалагічныя паслугі».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары