Вайна1616

«Мне напляваць, мяне ніхто не спыніць». Валерый Залужны выказаўся пра вяртанне Крыма

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны ў інтэрв'ю The Washington Post заявіў, што як толькі ва Украіны з'явяцца рэсурсы, акупаваны Расіяй Крым будзе вызвалены. І намякнуў, што яго не спыняць нават заходнія чыноўнікі, якія баяцца рэакцыі Пуціна, піша «Украінская праўда».

Валерый Залужны. Фота: AP

Галоўнакамандуючы УСУ хацеў бы вярнуць Крымскі паўвостраў, незаконна анексаваны Расіяй у 2014 годзе, нават нягледзячы на тое, што некаторыя заходнія чыноўнікі ў прыватным парадку турбуюцца аб тым, якой будзе рэакцыя расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, калі ўкраінскія войскі калі-небудзь дасягнуць гэтай тэрыторыі.

«Як толькі ў мяне з'явяцца сродкі, я зраблю штосьці. Мне напляваць — мяне ніхто не спыніць», — заявіў Валерый Залужны.

Залужны наракае на тое, што Украіна залежыць ад іншых краін у справе боепрыпасаў. Паводле яго, чым больш Украіна зможа страляць, прыціскаючы расійскія войскі, тым меншыя страты яна панясе, але цяпер яна залежыць ад заходняга ўзбраення і АПК нават краін-партнёраў не паспяваюць забяспечваць Украіну боепрыпасамі.

Адзначаецца, што правядзенне контрнаступлення, каб вярнуць акупаваную тэрыторыю, атрымаць перамогу над Расіяй і мінімізаваць страты Украіны, патрабуе рэсурсаў, якіх, па словах Залужнага, яму ўсё яшчэ нестае.

Заходнія афіцыйныя асобы заяўляюць, што Украіна мае дастаткова рэсурсаў для дасягнення поспеху, але Залужны рэзка крытыкаваў калег, якія сцвярджалі, што Кіеву не патрэбныя F-16.

Галоўнакамандуючы УСУ заявіў, што вайскоўцы яго заходніх калег ніколі не пайшлі б у наступ без падтрымкі з паветра.

Таксама ён выказаўся пра асабістае:

«Адно з пытанняў, якое мне задаюць: «Як ты гэта вытрымліваеш?» Мне даводзіцца з гэтым жыць. Кожны дзень — гэта тыя, каго забілі. Штодня — скалечаныя, зніклыя без вестак. Гэта слёзы».

Чытайце таксама:

«Дасць загад Залужны — будзем у Маскве»

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Залужны — сяржанту-штурмавіку: Ану, адзеўся бягом! Заробіш у мяне!

Каментары16

  • Жвір
    14.07.2023
    Эх! вось гэта галоўнакамандуючы войскам ! Грамадзянін, патрыёт, звышадказны чалавек. А ў беларусаў...
  • Чаркашкварка
    14.07.2023
    Жвір, а у беларусау пуцiнскае лайно
  • Кр
    15.07.2023
    Ты ж запарожжа прарвау бы спачатку.... крымчанин.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму6

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?8

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць