Грамадства99

У Беларусь заехала 10-я калона ПВК «Вагнер» 

Сёння раніцай у Беларусь прыбыла дзясятая калона наймітаў ПВК «Вагнер». У калоне як мінімум 10 адзінак тэхнікі: КамАЗ тэнт, некалькі ўазікаў, мікрааўтобус Volkswagen Transporter і не менш за шэсць фур, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Схема: «Беларускі Гаюн»

У большасці машын нумары заклееныя, у астатніх — нумарныя знакі РФ і так званых «ЛДНР». Калону суправаджае беларуская ДАІ.

Характэрна, што гэта калона змяніла маршрут і, у адрозненне ад папярэдніх, прайшла не цалкам па Р-43 і далей па М-5, а каля Чэрыкава збочыла на Р-122 у напрамку Магілёва і далей па М-8 у напрамку Р-93 на Бабруйск.

Лагер для вагнераўцаў у Беларусі разбілі каля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне.

Раней кіраўніцтва ПВК «Вагнер» заяўляла, што ў Беларусь перабазуецца да 10 тысяч байцоў гэтай кампаніі. 

ПВК «Вагнер» фармальна лічыцца прыватнай вайсковай кампаніяй, але фактычна была створаная Генштабам Расіі для выканання спецыяльных задач і пад выглядам, што за гэтым не стаіць афіцыйная Масква. ПВК «Вагнер» панесла цяжкія страты падчас нападу на Украіну. Паводле інфармацыі кіраўніцтва структуры, па стане на 20 мая з 79 тысяч наймітаў былі забітыя 22 тысячы, параненыя 40 тысяч.

Каментары9

  • Пмкпс
    23.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Отстойникк
    23.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Колька
    23.07.2023
    Теперь в Беларуси две пятых колонны

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць