Спорт44

«Каб зрабіць свой сціплы ўнёсак у агульную справу». Футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» адправілі на працу ў калгас

Гульцоў і трэнераў футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна адправілі дапамагаць падшэфнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству, паведаміла прэс-служба каманды.

Паводле афіцыйнай версіі прэс-службы, выезд футбалістаў не на футбольнае поле быў вынікам іх унутраных імпульсаў:

«Такую ініцыятыву тарпедаўцы праявілі, каб зрабіць свой сціплы ўнёсак у агульную справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны, а таксама адчуць прыналежнасць да шматграннай дзейнасці прадпрыемства, якое з'яўляецца галоўным спонсарам футбольнага клуба».

Працавалі спартсмены ў СВК «Першамайскі», які належыць Беларускаму аўтазаводу. А даручылі ім такі адказны ўчастак, як збіранне з поля камення.

Трэба думаць, што вынікі гэтай працы для футбалістаў былі больш паспяховыя, чым уласна спартыўныя. Так, на мінулых выхадных клуб звёў сустрэчу са «Смаргонню» да нічыёй 1:1, а да гэтага саступіў брэсцкаму «Дынама» з лікам 1:2. У кваліфікацыі ў Лізе канферэнцый тарпедаўцы таксама не мелі поспеху ў супрацьстаянні з кіпрскім АЕКам. 

Каментары4

  • Мост
    16.08.2023
    сэм, яшчэ бы і губопікаў накіравалі ў калгас - хай бы хоць штосьці зрабілі карыснага.
  • Axel Justas
    16.08.2023
    Ну вось як можна сябе так непаважаць, каб усім гэтым займацца?
  • Ёсік
    16.08.2023
    Дырэктар саўгаса кіруе краінай, дзе 9 мільёнаў парабкаў-маўчуноў. У саўгасе і футбол саўгасны.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць