Дзяўчына дастаўленая ў бальніцу.

Каля 7:35 сёння на скрыжаванні вуліцы Бялградскай з вуліцай Лучанка 42-гадовы кіроўца грузавіка ГАЗ сутыкнуўся з матацыклам «Хонда», якім кіравала 26-гадовая дзяўчына, паведамляе ДАІ.
Дзяўчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры павароце налева або развароце кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па раўназначнай дарозе з сустрэчнага кірунку прама ці направа.
Чытайце таксама:
У Мінску за раніцу адбылося чатыры ДТЗ з матацыклістамі
У Гродне насмерць разбіўся матацыкліст
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары