Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы
Дэпутат Сейма Польшчы і віцэ-старшыня камісіі замежных справаў польскага парламенту Павал Коваль перакананы, што рашэнне Лукашэнкі аб забароне атрымання пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой не перашкодзіць беларусам заставацца ў Польшчы.

Былы віцэ-міністр замежных справаў пракаментаваў «Свабодзе» апошнія новаўвядзенні Лукашэнкі.
«Гэта выключна тэхнічнае рашэнне. Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы. Усе, хто падтрымліваюць свабодную Беларусь, чакаюць канца рэжыму Лукашэнкі. А ён надыдзе.
Давайце не думаць пра палітыку ў Беларусі такім чынам, што Лукашэнка будзе заўсёды. Эра Лукашэнкі скончыцца. Ён страціць сваю ўладу разам з Пуціным, а магчыма, і раней. А беларусы, якія сёння працуюць для Беларусі за мяжой, будуць калісьці ствараць сапраўды свабодную Беларусь».
Са жніўня 2020-га колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць польскія дакументы, вырасла больш як утрая. Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы цяпер могуць знаходзіцца больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі.
У перыяд з 10 жніўня 2020 да 30 чэрвеня 2023 году МЗС Польшчы выдала грамадзянам Беларусі 52 436 гуманітарных візаў, яшчэ 113 906 візаў — у рамках праграмы Poland Business Harbour, якая дазваляе фрылансерам, стартапам, малым і сярэднім прадпрыемствам аператыўна пераехаць у Польшчу.
«Наша дапамога беларусам вынікае з дзвюх рэчаў. Па-першае, з традыцыі. У Польшчы вельмі сур’ёзная традыцыя падтрымкі эміграцыі, апазіцыйных колаў і тых, каго пераследуюць у сваёй краіне. Гэта звязана з традыцыяй «Салідарнасці». Па-другое, у Польшчы гэта робяць і з прынцыповых прычын. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на адукацыю маладой беларускай палітычнай эліты. А ўрэшце гэта будзе выгадна і для Беларусі, і для Польшчы. Бо калі рэжым Лукашэнкі абрынецца, то гэтыя кадры будуць адыгрываць вельмі важную ролю», — заявіў польскі дэпутат.
Пачынаючы з 2021 году, польскі бок прыняў 81 тысячу пазітыўных рашэнняў аб выдачы дазволаў на жыхарства для грамадзян Беларусі, яшчэ 8500 чалавекам адмовілі ў атрыманні часовага дазволу на жыхарства за той жа перыяд. З 2021 году беларусы сталі самай буйной групай, якая падае заявы аб атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы.
Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць
«Бальшыня беларусаў, якія тут жывуць і працуюць, маюць магчымасць вярнуцца». Літоўскія ўлады пракаментавалі беларускія пашпартныя праблемы
«Як дойдзе да справы, тады і будзем вырашаць». Немцы пакуль не ведаюць, што рабіць з беларусамі без пашпартоў
Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката
Апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб замене пашпартоў за мяжой
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары