Улада1010

МЗС зноў не дазволіла «Белсату» адкрыць у Беларусі карпункт

Маўляў, былі парушаны патрабаванні закона аб СМІ і палажэнні аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў не дазволіла польскаму тэлеканалу «Белсат» адкрыць у краіне карпункт.

8 снежня прадстаўнік канала Міхаіл Янчук наведаў МЗС, дзе яму быў дадзены адказ на заяўку «Белсата» аб адкрыцці карпункта. Як паведаміў Янчук, у дакуменце за подпісам намесніка міністра Валерыя Варанецкага адзначаецца, што, паводле наяўнай у МЗС інфармацыі, на працягу 2009 года

беларускія органы пракуратуры вынеслі папярэджанні шэрагу грамадзян краіны за працу ад імя тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі пры МЗС.

Тым самым, гаворыцца ў адказе, былі парушаны патрабаванні закона аб СМІ і палажэнні аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі. З гэтай прычыны «Белсату» адмоўлена ў адкрыцці карпункта.

Упершыню «Белсату» адмоўлена ў пачатку сакавіка гэтага года. Афіцыйнай прычынай стала няправільнае афармленне дакументаў.

***

Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь» было падпісана 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». 10 снежня 2007 года з выпуску навін пачалося тэставае вяшчанне «Белсата». Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС. Праграмы «Белсата» выходзяць пераважна на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканала — даваць грамадзянам Беларусі аб'ектыўную і дакладную інфармацыю аб падзеях у краіне, Еўропе і свеце.

11 лістапада Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой на адзін год была выдадзена акрэдытацыя «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» («Еўрарадыё»), што базуецца ў Польшчы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу20

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць