Мужчына ехаў на ровары без флікераў. Каб аштрафаваць яго, спынілі працу калектыву
«Небяспечныя і неабдуманыя паводзіны 40-гадовага жыхара Салігорскага раёна: вячэрнюю язду на ровары, не абсталяваным згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху святлатэхнікай, і адмову ад агляду пры наяўнасці прыкмет алкагольнага апʼянення — разгледзелі ў адным з працоўных калектываў Салігорскага раёна, піша выданне «Шахцёр».

«З мэтай прафілактычнага ўздзеяння» справу разглядзелі на выязным адкрытым пасяджэнні ў калектыве вяскоўца.
Там, акрамя «грамадскага ганьбавання», правапарушальніку быў прызначаны штраф тры базавыя велічыні, удакладняе выданне.
Згодна з пунктам 149 Правілаў дарожнага руху, пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
Выданне таксама апублікавала здымак грамадскага «ганьбавання». На фота — рабочыя каля стала, дзе сядзіць падпалкоўнік.
«То-бок цэлы падпалкоўнік прыехаў і спыніў працy цэлай арганізацыі як мінімум на некалькі гадзін, каб пакараць злодзея на $35», — напісаў Павел Батуеў, які звярнуў увагу на навіну.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
40летний нарушитель вышел за угол, пукнул и забыл про суть совещания.