Культура22

Эксперты назвалі праблемы беларускай культуры

Адток кадраў, эміграцыя і замяшчэнне расійскім кантэнтам.

Эксперты паказалі некалькі даследаванняў пад агульнай назвай «Беларуская культура: стан і патрэбы актараў, перспектывы рэфармавання».

Кандыдат культуралогіі, рэдактар «Беларускага штогодніка» Вадзім Мажэйка па выніках працы адзначае такія праблемы беларускай культуры:

  • замяшчэнне расійскім культурным прадуктам — расійскія кніжкі і артысты, чосы расійскіх другасортных зорак, якія пачынаюць замяняць у рэгіёнах беларускіх спевакоў;
  • абвастрэнне хранічных праблем і агульная дэградацыя;
  • недахоп кадраў, а ў існуючых — недахоп досведу і адукацыі, часам досвед налічвае толькі месяцы, новыя людзі не затрымліваюцца на пасадах у культуры;
  • улада сістэмна не лічыць гэта праблемай.

Мажэйка звяртае ўвагу, што ў беларускай улады нібыта няма імпэту нават на сярэднія рэформы ў культурнай сферы, яна не ведае, дзеля чаго гэта рабіць. Каб стала лепей? Уладу, лічыць Мажэйка, прагрэс наўрад ці хвалюе, яны лічаць, што і цяпер усё файна.

Ён заўважае яшчэ адну праблему сённяшняй беларускай культуры: «Ставіцца знак роўнасці паміж сферай культуры і дзяржаўнымі ўстановамі сферы культуры. На тое, што адбываецца ў незалежным культурным сектары, дзяржава глядзіць з заплюшчанымі вачыма, па гэтых установах нават не збіраецца статыстыка».

Дырэктарка «ЕўраБеларусі» і кансультантка Беларускай Рады культуры Таццяна Пашавалава расказала пра ключавыя суб’екты беларускай незалежнай культуры. Яна аналізавала шлях культуры з падзей 2020-га да цяперашняга часу і падкрэсліла, што за гэты складаны перыяд культура мае не толькі страты (што відавочна), але і здабыткі. 

Да апошніх Пашавалава адносіць творчы ўздым 2020-га і салідарызацыю культурных дзеячаў таго часу, якая дагэтуль захавала пэўную актуальнасць. Усё гэта спрыяла падвышэнню статусу і ролі беларускай культуры за мяжой і ўнутры краіны. З іншага боку, праз рэпрэсіі незалежная культура ўнутры Беларусі шмат у чым была выведзеная з легальнага поля, то-бок аказалася па-за законам. Сфера зазнала адток кадраў, беспрацоўе і эміграцыю. Развіццё беларускай культуры сёння шмат у чым магчымае толькі за мяжой, яна ператвараецца ў трансгранічную. 

Таццяна адзначыла яшчэ адзін здабытак — тое, што ў 2020-м грамадства прысвоіла сабе пэўныя дамінанты беларускай незалежнай культуры. Прыклад — бел-чырвона-белы сцяг.

Але, паводле Пашавалавай, незалежным культурным дзеячам яшчэ і шмат чаго не стае. У прыватнасці, падчас азначанага даследавання яны казалі пра неабходнасць зладзіць арганізацыю, якая б стварыла і падтрымлівала сетку распаўсюду беларускіх кніг. Сярод іншых пажаданняў было заснаванне спецыялізаваных культурных медыя, стварэнне прома-груп і прадзюсарскіх цэнтраў для беларускіх выканаўцаў, у тым ліку маладых, і г.д. Але галоўнае — пляцоўкі, дзе дзеячы культуры маглі б прадстаўляць сябе і свае праекты, знаходзіць партнёраў, фонды і донараў.

Менеджарка праектаў Беларускай рады культуры Кацярына Раманчык дадала, што беларускай культуры не хапае адаптаваных адукацыйных праграм, арыентаваных на спецыфіку мастацтва, культуры і кіравання ў гэтай сферы. Таксама, кажа Раманчык, практычна не прадстаўленыя праграмы нефармальнай адукацыі, скіраваныя на беларускіх культурных менеджараў і культурных ці арт-актывістаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Беларускія календары на 2024 год: фантастычны выбар як унутры Беларусі, так і за мяжой

Святлана Курс: Пакуль леў ці конь жывыя, іх будуць лупіць з усіх бакоў

Латушка: Калі быў міністрам культуры, хацеў зняць фільм «Каласы пад сярпом тваім». Ідэю адхіліў Макей

Каментары2

  • Знаўца
    24.11.2023
    > ў беларускай улады нібыта няма імпэту нават на сярэднія рэформы ў культурнай сферы, яна не ведае, дзеля чаго гэта рабіць. 

    Быццам бы Кабінет гэта хвалюе. 
  • Максим Дизайнер
    25.11.2023
    Какой культуры?Начиная с 2000-х - ее нет. В 90-х еще жили люди, которые ее помнят. Вся кульутра осталась в трасянке пролетариев и колхозников, переехавших в город. Современная - за бугром. Кроме Апти Эзиева. Но и этот чувствую на дом в Испании собирает.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць